Што такое UWC

Што такое UWC

UWC (United World Colleges — Каледжы Аб’яднанага Свету) — гэта глабальны рух, які робіць адукацыю сілай, якая аб’ядноўвае людзей, нацыі і культуры, дзеля міру і ўстойлівай будучыні. Наша місія — натхніць маладых людзей выкарыстоўваць свае таленты і энергію для стварэння пазітыўных змен, незалежна ад таго, які шлях яны абіраюць у жыцці.
Разнастайнасць
Alexander MUWCI 7
Аляксандр MUWCI 7

Веды і валанцёрства

У UWC мы цэнім як валанцёрства, так і веды. Вучні ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў вывучаюць праграму Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP), сусветна прызнаную навучальную праграму, якую UWC дапамог распрацаваць.

IBDP рыхтуе студэнтаў да паступлення ў універсітэты па ўсім свеце, адначасова заахвочваючы іх:

  • Падтрымліваць свае супольнасці
  • Распрацоўваць ініцыятывы, якія спрыяюць лідарству, каманднай працы, творчасці і ўпэўненасці ў сабе
Secret Link