UWC Red Cross Nordic

205 студэнтаў | 16-19-гадоў

Флекке, Нарвегія

1995

Banner imageBanner imageBanner image

Заснаваны ў 1995 годзе, каледж UWC Red Cross Nordic (UWC RCN) размешчаны ў Флекке, Нарвегія. Каледж працуе як Фонд і падтрымліваецца сумеснымі ўнёскамі ўсіх скандынаўскіх краін, пры гэтым Чырвоны Крыж Нарвегіі, а таксама Согн і Ф’юране з’яўляюцца ключавымі заснавальнікамі. Падзяляючы прыхільнасць UWC да гуманітарных прынцыпаў, студэнты UWC RCN актыўна атрымліваюць дыплом Чырвонага Крыжа, увасабляючы нашу адданасць развіццю глабальнага ўзаемаразумення і служэння.

Тры ўнікальныя рысы
  • Скандынавія: Дзяржаўнае фінансаванне ад скандынаўскіх краін дазваляе каледжу праводзіць адбор выключна на падставе заслуг і патэнцыялу, ствараючы адукацыйнае асяроддзе, дзе разнастайнасць сапраўды ўспрымаецца як каштоўнасць для ўсіх.
  • Гуманітарнасць: Нарвежскі Чырвоны Крыж з’яўляецца адным з заснавальнікаў каледжа. У дадатковай вучэбнай праграме ўсе студэнты праходзяць паглыбленую праграму дыплома Чырвонага Крыжа, якая дае веды пра гуманітарныя прынцыпы арганізацыі і практычныя навыкі, звязаныя з імі. Каледж дзеліць кампус і супрацоўнічае з Рэабілітацыйным цэнтрам Хаўгланда Чырвонага Крыжа, што таксама дае студэнтам доступ да іх трэнажорных і вучэбных аб’ектаў.
  • Экалагічнасць: Каледж надае асаблівую ўвагу тэмам устойлівага развіцця ў шэрагу прадметаў і ўключае практычны кампанент у шэрагу дадатковых вучэбных груп, у тым ліку ў супрацоўніцтве з рэгіёнам. Сертыфікацыя праграмы «Экалагічны маяк» праходзіць з гадавой справаздачай.

Нашыя вучні праходзяць навучанне па праграме Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP), якая ўключае тры асноўныя кампаненты і шэсць прадметных груп.

Сярэдні памер класа: 14 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: дацкая літаратура, англійская літаратура, англійская мова і літаратура, нарвежская літаратура, іспанская літаратура, шведская літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы
  • Вывучэнне мовы: англійская B, французская Ab Initio, нарвежская B, іспанская Ab Initio, іспанская B
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Асоба і грамадства: эканоміка, геаграфія, гісторыя, глабальная палітыка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, філасофія, псіхалогія
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, тэатр
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці. У UWC RCN студэнты таксама праходзяць дыплом Чырвонага Крыжа як частку праграмы CAS.

Фізічныя актыўнасці

Бадмінтон

Фітнес на аснове балета

Баскетбол

Каноэ

Крыкет

Танцы

Дайвінг

Футбол

Інтэрвальныя трэніроўкі

Лідарства на прыродзе

Веславальныя віды спорту

Лодкі RCN (веславанне і догляд за некалькімі гістарычнымі нарвежскімі драўлянымі лодкамі)

Скалалазанне

Бег (у тым ліку горны бег)

Парусны спорт

Марское каякаванне

Лыжы

Спорт і фітнес на свежым паветры

Плаванне

Настольны тэніс

Розныя гульні з мячом

Валейбол

Ёга

Творчая дзейнасць

Кераміка

Каледжаўская газета

Кулінарыя

Творчае пісьмо

Танцы

Тэатральны клуб

Міжнароднае шоў

Мадэль ААН

Музыка

Музычная кампазіцыя

Жывапіс

Фатаграфія

Друкарская графіка

Праграмаванне (IT)

Робататэхніка

TEDx

Сусветныя навіны

Штогоднік

Сацыяльнае валанцёрства

Дзейнасць з пажылымі людзьмі

Дзейнасць у мясцовым цэнтры з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі

Amnesty International

Дагляд за кампусам

Кліматычны актывізм

Прыбіранне ўзбярэжжа

Каманда першай дапамогі

Гендар і сексуальнасць

Мадэль ААН

Група эмацыйнай самападтрымкі студэнтаў

Цэнтр рэабілітацыі і здароўя Чырвонага Крыжа (праекты з пацыентамі)

Ridderne – «Рыцары»

Сацыяльнае прадпрымальніцтва (BOOST, DROP, LEAF)

SOS Дзіцячыя вёскі

Студэнцкая Рада

Праца з дарослымі з ментальныміабмежаваннямі

Праца з дарослымі з фізічнымі абмежаваннямі

Праца з уцекачамі

Праца з маленькімі дзецьмі (пачатковая школа)

Сусвет сёння

Прыгожы кампус UWC RCN знаходзіцца на ўскрайку фіёрда ў Флекке, Нарвегія. Прыроднае асяроддзе адкрывае шырокія магчымасці для ўзаемадзеяння з наваколлем, што з’яўляецца адметнай асаблівасцю каледжа.

Медыцынскі цэнтр

Тэатральная сцэна

Крыты басейн

Футбольнае поле

Мастацкі цэнтр

Музычны пакой

«Baking House» (памяшканне для выпечкі)

Бібліятэка

Аўдыторыя

Студэнцкая кухня «Kantine»

Жыллё для студэнтаў:

Студэнты жывуць у пакоях па пяць чалавек (камбінацыя студэнтаў 1-га і 2-га года навучання) з уласнай ваннай пакоем. Дамы маюць асобныя агульныя зоны з канапамі, сталом і крэсламі, халадзільнікам і маразільнікам, дошкамі для абвестак і простымі кухоннымі прыборамі (пліта, мікрахвалевая печ і тостэр). Побач з інтэрнатамі пражываюць кіраўнікі дамоў.

Медыцынскае забеспячэнне
  • медсястра на поўную стаўку
  • медыцынскі цэнтр
  • кансультант па дабрабыце
  • студэнцкая каманда першай дапамогі
  • доктар, які жыве побач у Дале, і бальніца ў Фёрдэ
  • студэнты зарэгістраваныя ў нацыянальнай сістэме аховы здароўя
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

UWC RCN патрабуе ад студэнтаў дадатковай устойлівасці з-за аддаленага месцазнаходжання і цёмнага зімовага перыяду. Некаторыя студэнты сутыкаюцца з большай ізаляцыяй, чым чакалі, аднак існуе шырокая сістэма падтрымкі, якая дапамагае ім з гэтым справіцца.

Каледж падтрымлівае акадэмічны і эмацыйны дабрабыт студэнтаў праз:

  • кансультанта па дабрабыце — кваліфікаванага сацыяльнага работніка, які прапануе сацыя-эмацыйную падтрымку
  • Community Life Leader і House Leaders, якія з’яўляюцца сертыфікаванымі «Mental Health First Aiders»
  • лямпы SAD у агульных зонах
  • арганізацыі студэнцкай узаемападтрымкі, уключаючы Peer Listeners, Gender and Sexuality Group і Student Council
  • рэгулярныя воркшопы па разнастайнасці і інклюзіі, згодзе, навыках ненасільніцкай камунікацыі і актыўнага слухання
  • кожны студэнт мае асабістага дарадцу, з якім рэгулярна сустракаецца, а таксама кіраўніка дома

You canТы можаш падаць заяўку ў UWC Red Cross Nordic праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці праз UWC Global Selection Programme.

Secret Link