
Кантакты – тэл: +81 267 46 8623
Напісаць каледжуISAK Japan, што знаходзіцца ў Каруідзаве, адкрыўся ў 2014 годзе і стаў часткай UWC у 2017 годзе. Школа была заснаваная Лін Кабаяшы і Мамору Таней пры падтрымцы ініцыятывы «100 Заснавальнікаў». Яна адлюстроўвае захапленне Лін Кабаяшы глабальнай адукацыяй, якое з’явілася падчас яе вучобы ў Pearson College UWC у Канадзе. Мэта UWC ISAK — навучаць маладых лідараў з усяго свету, каб яны станавіліся каталізатарамі пазітыўных зменаў.

Кантакты – тэл: +81 267 46 8623
Напісаць каледжуНашы студэнты навучаюцца па праграме Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP), якая складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.
Сярэдні памер класа: 18 студэнтаў
UWC ISAK Japan прымае вучняў у кампусе ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў. Студэнты ва ўзросце 15 гадоў могуць далучыцца да трохгадовай школьнай праграмы, якая на 10-м годзе навучання робіць асаблівы акцэнт на Праграму Лідарства. У 11-м класе яна спалучаецца з двухгадовай праграмай IBDP (для навучэнцаў 16–19 гадоў).
Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.
Студэнты самі распрацоўваюць і арганізуюць CAS-праекты ў групах па восем і больш чалавек, таму праекты мяняюцца кожны год. Напрыклад, апошнія праекты былі прысвечаны перапрацоўцы адзення, экалагічным праблемам і ўстойліваму развіццю, збору сродкаў і дапамозе Непалу, адукацыйнай падтрымцы ўцекачоў у Азіі, падтрымцы ЛГБТК+ супольнасці, змаганню з харчовымі адходамі і рабоце з моладдзю.
Айкідо
Бадмінтон (змешаны)
Балет
Скаладарамскі клуб
Баскетбол (хлопцы)
Валейбол (хлопцы)
Футбол для забавы
Футбол (спаборніцкі ўзровень)
Крос / трыятлон
Кёрлінг
Танцы
Баскетбол (дзяўчаты)
Спортзала для дзяўчат
Валейбол (дзяўчаты)
Фітнес «Гладыятар»
Гольф
Спортзала і фітнес
Нэтбол
Рэгбі
Плаванне
Тэніс
Тач-рэгбі
Лёгкая атлетыка
Ёга і медытацыя
Мастацтва
Музычны гурт
Кніжны клуб
Cataclysm
Шахматы
Дэбаты
Прадпрымальніцтва
Устойлівая мода
Крэатыўнае пісьмо
Фемінізм
FilmКіно
Французская мова
Глабальныя пытанні
Міжнародная выпечка
Аздабленне ISAK
Журналістыка
Math
Мэрч
Мадэль ААН
Аркестр
Фатаграфія
Палітыка
Кераміка
Праграмаванне
Альянс “Rainbow”
Гарбатнаяцырымонія
TEDx
Тэатр
Дызайн тэатра
Выпускны альбом
ARDEI
Форум міру
Каманда акадэмічнай падтрымкі
Выстава
Настольныя гульні
Запрошаныя спікеры
ICE – культурныя падзеі ISAK
Экскурсіі па Японіі
Вядучы амбасадар
Стваральнікі
Праграма ўзаемнай падтрымкі
Рэзідэнцыяльныя асістэнты
SNOW
Устойлівае земляробства
Ініцыятыва ўстойлівай школы
Тэхнічная каманда
Клуб терафармавання
Ісламазнаўства
Праца з пажылымі
Праца з малымі дзецьмі
Кампус знаходзіцца ў Каруідзаве — прыгожай горнай курортнай мясцовасці, прыкладна ў 70 хвілінах язды на хуткасным цягніку ад Токіа. Акрамя сучасных аб’ектаў, вучні рэгулярна карыстаюцца выдатнымі мясцовымі спартыўнымі пабудаваннямі.
Шматфункцыянальны цэнтр
Тэатральная сцэна
Сталовая з тэрасай
Лабараторыі
Спартзала поўнага памеру
Баскетбольныя пляцоўкі
Сцена для скалалажання
Спартыўнае поле
Бібліятэка
Чатыры рэзідэнцыі для студэнтаў і выкладчыкаў
Творчы цэнтр
Фоталабараторыя
Аўдыторыі для мастацтва, кіно, тэатра і вучобы на свежым паветры
Пакой адпачынку, кабінеты для вучобы, офісы для кансультацый па ўніверсітэтах
Цэнтр здароўя і дабрабыту з медыцынскім блокам, заламі для фітнесу, медытацыі, псіхалагічнай падтрымкі і ізаляцыі
Існуюць чатыры змешаныя рэзідэнцыі. Пакоі наўмысна фармуюцца з удзелам як замежных, так і мясцовых вучняў. У кожнай рэзідэнцыі ёсць агульны пакой і пральня. UWC ISAK Japan прапаноўвае як аднаполыя дамы, так і змешаныя, дзе студэнты жывуць у пакоях на два ці чатыры чалавекі. У змешаных дамах ёсць як гендарна-нейтральныя, так і асобныя душавыя. Студэнты жывуць у мультыкультурных пакоях. Кожны дом мае агульную зону, невялікую кухню і пральню.
Студэнтам варта вяртацца дадому паміж першым і другім навучальным годам. Школа забяспечвае жытло ў час зімовых вакацый для тых, хто не можа з’ехаць дадому. Настаўнікі таксама жывуць на тэрыторыі кампуса і ўдзельнічаюць у жыцці супольнасці.
Каледж забяспечвае акадэмічную і эмацыйную падтрымку студэнтаў праз:
Ты можаш падаць заяўку праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь. UWC Global Selection Programme.
Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.Прабачце!