UWC ISAK Japan

200 студэнтаў | 15-18 гадоў

Нагана, Японія

2014

Banner imageBanner imageBanner image

ISAK Japan, што знаходзіцца ў Каруідзаве, адкрыўся ў 2014 годзе і стаў часткай UWC у 2017 годзе. Школа была заснаваная Лін Кабаяшы і Мамору Таней пры падтрымцы ініцыятывы «100 Заснавальнікаў». Яна адлюстроўвае захапленне Лін Кабаяшы глабальнай адукацыяй, якое з’явілася падчас яе вучобы ў Pearson College UWC у Канадзе. Мэта UWC ISAK — навучаць маладых лідараў з усяго свету, каб яны станавіліся каталізатарамі пазітыўных зменаў.

Тры ўнікальныя рысы
  • Праграма лідарства: Праз інавацыйную праграму лідарства студэнты даследуюць, што для іх сапраўды важна, і імкнуцца стаць сіламі пазітыўных зменаў. Практыка лідарства інтэгруецца ва ўсе аспекты жыцця — вучобу, пазакласную дзейнасць і жыццё ў кампусе.
  • Падыход, скіраваны на вучняў: Школа заахвочвае самастойнасць і ініцыятыву студэнтаў. Яны могуць ствараць і ўзначальваць клубы, арганізоўваць мерапрыемствы і складаць правілы жыцця ў кампусе.
  • Японская мова і культура: Магчымасць вывучаць японскую мову, рэгулярныя вандроўкі і экскурсіі даюць студэнтам магчымасць паглыбіцца ў японскую культуру, гісторыю і традыцыі. Яны могуць навучыцца мастацтву ікебаны, узяць удзел у чайнай цырымоніі, наведааць палац, храмы, гарачыя крыніцы, фестывалі, музеі, планаваць гасцяванне ў японскай сям’і і шмат іншага!

Нашы студэнты навучаюцца па праграме Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP), якая складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.

Сярэдні памер класа: 18 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская літаратура, англійская мова і літаратура, кітайская літаратура, японская літаратура, іспанская мова і літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы
  • Вывучэнне мовы: англійская B, японская B, іспанская B, кітайская Ab Initio, японская Ab Initio, іспанская Ab Initio
  • Асоба і грамадства: эканоміка, гісторыя, глабальная палітыка
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, інфарматыка
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, фільм, тэатр
Праграма Pre-IBDP (падрыхтоўчая)

UWC ISAK Japan прымае вучняў у кампусе ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў. Студэнты ва ўзросце 15 гадоў могуць далучыцца да трохгадовай школьнай праграмы, якая на 10-м годзе навучання робіць асаблівы акцэнт на Праграму Лідарства. У 11-м класе яна спалучаецца з двухгадовай праграмай IBDP (для навучэнцаў 16–19 гадоў).

Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Студэнты самі распрацоўваюць і арганізуюць CAS-праекты ў групах па восем і больш чалавек, таму праекты мяняюцца кожны год. Напрыклад, апошнія праекты былі прысвечаны перапрацоўцы адзення, экалагічным праблемам і ўстойліваму развіццю, збору сродкаў і дапамозе Непалу, адукацыйнай падтрымцы ўцекачоў у Азіі, падтрымцы ЛГБТК+ супольнасці, змаганню з харчовымі адходамі і рабоце з моладдзю.

Фізічныя актыўнасці

Айкідо

Бадмінтон (змешаны)

Балет

Скаладарамскі клуб

Баскетбол (хлопцы)

Валейбол (хлопцы)

Футбол для забавы

Футбол (спаборніцкі ўзровень)

Крос / трыятлон

Кёрлінг

Танцы

Баскетбол (дзяўчаты)

Спортзала для дзяўчат

Валейбол (дзяўчаты)

Фітнес «Гладыятар»

Гольф

Спортзала і фітнес

Нэтбол

Рэгбі

Плаванне

Тэніс

Тач-рэгбі

Лёгкая атлетыка

Ёга і медытацыя

Творчая дзейнасць

Мастацтва

Музычны гурт

Кніжны клуб

Cataclysm

Шахматы

Дэбаты

Прадпрымальніцтва

Устойлівая мода

Крэатыўнае пісьмо

Фемінізм

FilmКіно

Французская мова

Глабальныя пытанні

Міжнародная выпечка

Аздабленне ISAK

Журналістыка

Math

Мэрч

Мадэль ААН

Аркестр

Фатаграфія

Палітыка

Кераміка

Праграмаванне

Альянс “Rainbow”

Гарбатнаяцырымонія

TEDx

Тэатр

Дызайн тэатра

Выпускны альбом

Сацыяльнае валанцёрства

ARDEI

Форум міру

Каманда акадэмічнай падтрымкі

Выстава

Настольныя гульні

Запрошаныя спікеры

ICE – культурныя падзеі ISAK

Экскурсіі па Японіі

Вядучы амбасадар

Стваральнікі

Праграма ўзаемнай падтрымкі

Рэзідэнцыяльныя асістэнты

SNOW

Устойлівае земляробства

Ініцыятыва ўстойлівай школы

Тэхнічная каманда

Клуб терафармавання

Ісламазнаўства

Праца з пажылымі

Праца з малымі дзецьмі

Кампус знаходзіцца ў Каруідзаве — прыгожай горнай курортнай мясцовасці, прыкладна ў 70 хвілінах язды на хуткасным цягніку ад Токіа. Акрамя сучасных аб’ектаў, вучні рэгулярна карыстаюцца выдатнымі мясцовымі спартыўнымі пабудаваннямі.

Шматфункцыянальны цэнтр

Тэатральная сцэна

Сталовая з тэрасай

Лабараторыі

Спартзала поўнага памеру

Баскетбольныя пляцоўкі

Сцена для скалалажання

Спартыўнае поле

Бібліятэка

Чатыры рэзідэнцыі для студэнтаў і выкладчыкаў

Творчы цэнтр

Фоталабараторыя

Аўдыторыі для мастацтва, кіно, тэатра і вучобы на свежым паветры

Пакой адпачынку, кабінеты для вучобы, офісы для кансультацый па ўніверсітэтах

Цэнтр здароўя і дабрабыту з медыцынскім блокам, заламі для фітнесу, медытацыі, псіхалагічнай падтрымкі і ізаляцыі

Жытло для студэнтаў:

Існуюць чатыры змешаныя рэзідэнцыі. Пакоі наўмысна фармуюцца з удзелам як замежных, так і мясцовых вучняў. У кожнай рэзідэнцыі ёсць агульны пакой і пральня. UWC ISAK Japan прапаноўвае як аднаполыя дамы, так і змешаныя, дзе студэнты жывуць у пакоях на два ці чатыры чалавекі. У змешаных дамах ёсць як гендарна-нейтральныя, так і асобныя душавыя. Студэнты жывуць у мультыкультурных пакоях. Кожны дом мае агульную зону, невялікую кухню і пральню.

Студэнтам варта вяртацца дадому паміж першым і другім навучальным годам. Школа забяспечвае жытло ў час зімовых вакацый для тых, хто не можа з’ехаць дадому. Настаўнікі таксама жывуць на тэрыторыі кампуса і ўдзельнічаюць у жыцці супольнасці.

Медыцынскае забяспячэнне
  • Дзве штатныя медсёстры
  • Штотыднёвыя візіты мясцовага доктара
  • Доступ да мясцовых медыцынскіх і стаматалагічных паслуг
  • Усе студэнты застрахаваныя праз Нацыянальную сістэму аховы здароўя Японіі
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

Каледж забяспечвае акадэмічную і эмацыйную падтрымку студэнтаў праз:

  • Настаўнікаў-куратараў, што дапамагаюць у рэзідэнцыях
  • Двух школьных псіхолагаў, якія працуюць індывідуальна
  • Каманду пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па наглядзе

Ты можаш падаць заяўку праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь. UWC Global Selection Programme.

Filter

Прабачце!

Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.

Secret Link