UWC East Africa

700 студэнтаў | 3 – 19 гадоў

Танзанія, Усходняя Афрыка

1973

Banner imageBanner imageBanner image

UWC East Africa (UWC EA), раней вядомая як Міжнародная школа Мошы, далучылася да UWC у жніўні 2019 г., стаўшы 18-й школай руху ў свеце і другой у Афрыцы. Школа мае два кампусы — у Мошы і Арушы — і прапануе адукацыю студэнтам ва ўзросце ад 3 да 19 гадоў, якія прадстаўляюць больш за 100 нацыянальнасцей. Школа прапануе інтэрнат для студэнтаў Праграмы сярэдняга ўзросту – Middle Years Programme (MYP) на кампусе ў Мошы і для студэнтаў праграмы Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP) на абодвух кампусах.

Тры ўнікальныя рысы
  • Лакацыя: Кампусы UWC EA размешчаны на паўночным усходзе Танзаніі, славутым сваімі нацыянальнымі паркамі. Студэнты жывуць у атачэнні дзікай прыроды, могуць убачыць горы Кіліманджара і Меру, а таксама даследаваць ўзбярэжжа Індыйскага акіяна ў гістарычным горадзе Пангані ў рэгіёне Танга, дзе ў школы ёсць маёмасць.
  • Outdoor pursuits programme: UWC EA прапануе самыя розныя актыўнасці студэнтам любога ўзроўню падрыхтоўкі. Сярод іх паходы, катанне на горным ровары, аднаўленне каралавых рыфаў, плаванне і іншыя. Праграма мае пяць кірункаў: Вяршыні, Раўніны, Паездкі, Рыфы і Свядомасць.
  • Першая школа IBDP ў Афрыцы: Імкнучыся да паляпшэння адукацыі, каледж UWC EA ў 1973 годзе пачаў прапаноўваць праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP), што робіць яго найстарэйшай установай IBDP на кантыненце. Школа таксама спрыяла стварэнню і развіццю праграмы IB Middle Years Programme ў 1980-я гады, што яшчэ раз пацвердзіла яе адданасць высакаякаснай адукацыі.

Нашыя студэнты вучацца па праграме Міжнароднага бакалаўрыята, якая складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.

Сярэдні памер класа: 18 студэнтаў.

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская літаратура, англійская А мова і літаратура, суахілі літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы
  • Вывучэнне мовы: англійская B, французская B, французская Ab initio (Аруша), суахілі Ab initio, іспанская Ab initio
  • Асоба і грамадства: эканоміка, геаграфія, гісторыя, глабальная палітыка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, бізнэс-менеджмент
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, музыка, тэатр
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC абавязкова ўдзельнічаюць у праграме Creativity, Activity, Service (CAS). Яны выбіраюць як мінімум адну фізічную, творчую і грамадска-карысную актыўнасць. UWC EA заахвочвае студэнтаў да ўдзелу ў розных міжшкольных спаборніцтвах як на мясцовым, так і на міжнародным узроўнях, што спрыяе іх асабістаму развіццю і задавальненню.

Фізічныя актыўнасці

Бадмінтон

Баскетбол

Бокс

Крыкет

Крос

Веласпорт

Футбол

Гімнастыка

Нэтбол

Рэгбі

Софтбол

Плаванне

Тэніс

Фрысбі

Валейбол

Шпацыраванне

Ёга

Зумба

Творчая дзейнасць

Танцы ў стылі афра

Шахматы

Праграмаванне

Хор каледжа

Грамадскі хор

Кулінарны клуб

Дэбаты

Музычны гурт (Garage Band)

Садоўніцтва

Вязанне

Мадэль ААН

Музыка

Жывапіс

Фатаграфія

Паэзія

Тэатральныя пастаноўкі

TEDx

Выпускны альбом

Сацыяльнае валанцёрства

Дагляд за жывёламі

Дапамога мясцовай бальніцы

Клуб пчалярства

Дагляд за кампусам дзеля экалагічных паляпшэнняў

Акцыі па чысціні

Фермерскі кірмаш

Падтрымка бібліятэкі

Праграма эмацыйнай самападтрымкі студэнтаў

Праекты па перапрацоўцы пластыку

Simba’s Footprint Foundation

Бяздымная кухня (Smokeless Kitchen)

Студэнцкі кліматычны саміт

Праца з дзецьмі ў мясцовым дзіцячым доме

Праца з бежанцамі

Тыдзень праектаў

Аруша — гэта пакрыты зеленню кампус, які займае плошчу ў 40 акраў каля падножжа гары Меру. Мошы, у сваю чаргу, знаходзіцца на падножжы Кіліманджара і арганічна разросся больш чым на 40 акраў. Кампус уяўляе сабой зялёную прастору з мноствам дрэў.

Амфітэатр

Мастацкая і дызайн-студыя

Раздзявальні

Сталовая з залай і тэрасай

Поўнапамерныя палі для футболу і рэгбі

Спартыўная зала з трэнажорамі

Бібліятэка

Медпункт

Шматфункцыянальная зала

Музычная студыя

Шматфункцыянальная пляцоўка для баскетбола, нэтбола і тэніса

Пляцоўка для фітнеса на адкрытым паветры

Адкрыты басейн

Сцэна

Невялікае поле для гульняў 7 на 7

Агульная пляцоўка для студэнтаў

Тэатр

Бегавая дарожка на 400 метраў

Жыллё для студэнтаў:

Абодва кампусы ствараюць выдатныя ўмовы для студэнтаў: яны абсталяваныя дворыкамі, кухнямі, пральнямі, навучальнымі пакоямі і Wi-Fi. У Арушы новабудаваныя дамы Jacaranda, Baobab and Acacia здольныя размясціць да 120 студэнтаў IB diploma. Кампус у Мошы мае 9 дамоў для студэнтаў ад 8 гадоў.

Медыцынскае забеспячэнне
Аруша
  • Кругласутачны медпункт
  • Штатная медсястра
  • Мясцовая бальніца за 5 кіламетраў і кругласутачны аэрапорт Арушы з магчымасцю медыцынскай эвакуацыі за 1 кіламетр
Мошы
  • Кругласутачны медпункт
  • Штатная медсястра
  • Прыём урача раз на два тыдні
  • Мясцовы тэрапеўт і бальніца за 5 хвілін ад кампуса
Акадэмічны і эмацыянальны дабрабыт
  • Штатны школьны псіхолаг (панядзелак–пятніца)
  • Псіхолаг 3 дні на тыдзень (Аруша)
  • Два «house parents» (дарослыя, якія аказваюць падтрымку студэнтам у інтэрнаце) жывуць побач са студэнцкімі рэзідэнцыямі і даступныя ўвечары і на выходных.
  • Начныя настаўнікі-даглядчыкі (7 дзён на тыдзень)
  • Штотыднёвыя сустрэчы з куратарамі, якія сочаць за поспехамі ў вучобе, сацыяльным жыццём і псіхалагічным станам студэнтаў

Ты можаш падаць заяўку ў UWC East Africa праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь.
Нацыянальныя камітэты прадстаўляюць UWC больш чым у 150 краінах і рэгіёнах па ўсім свеце.

Secret Link