UWC Dilijan

220 студэнтаў | 16-17 гадоў

Дыліжан, Арменія

2014

Banner imageBanner image

Размешчаны ў Дыліжане, Арменіі, на старажытным шаўковым шляху і на скрыжаванні Еўропы, Блізкага Усходу і Расіі, UWC Dilijan увасабляе ідэі інтэрнацыяналізму і сяброўства. З’яўляючыся адзіным каледжам UWC на ​​постсавецкай прасторы, школа выкарыстоўвае адукацыю дзеля ўмацавання міру і ўстойлівага сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага развіцця ў рэгіёне і свеце ў цэлым.

Тры ўнікальныя рысы
  • Адукацыйны хаб: адна з галоўных задач школы – зрабіць свой унёсак у развіццё рэгіёна як асяродка асветы, які, у сваю чаргу, паспрыяе адукацыі па ўсёй Арменіі.
  • Урэгуляванне канфліктаў: ​​дзякуючы свайму геапалітычнаму размяшчэнню і кантэксту армянскай гісторыі, UWC Dilijan дае ўнікальную магчымасць атрымаць практычны вопыт урэгулявання канфліктаў і дасягнення міру ў аўтэнтычным асяроддзі.
  • “Глакальны” падыход: мы верым у “глакальнасць” (глабальнасць + лакальнасць). Наша мэта – заставацца глабальна актуальнымі, але прывязанымі да мясцовай рэчаіснасці. Мы ствараем асяроддзе разумення іншых культур і шанавання разнастайнасці.
     

UWC Dilijan прапануе двухгадовы адукацыйны шлях для студэнтаў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў: праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). IBDP складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.

Сярэдні памер класа: 14 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: армянская літаратура, англійская літаратура, англійская мова і літаратура, руская літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы
  • Вывучэнне мовы: англійская B, нямецкая Ab Initio, мова і культура, руская Ab Initio, іспанская Ab Initio
  • Асоба і грамадства: эканоміка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, геаграфія, глабальная палітыка, гісторыя, мова і культура, філасофія
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, тэатр
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Праграма пазакласных заняткаў ў UWC Dilijan складаецца з 4 элементаў – CAS, тыдня праектаў, фокус-тыдняў і дзён культур. Студэнты цесна супрацоўнічаюць з мясцовай супольнасцю ў Dilijanе і ў суседніх вёсках, прымаючы ўдзел ў працы арганізацый, якія дапамагаюць з дзецям і малазабяспечаным людзям. Навучанне на адкрытым паветры ў UWC Dilijan уключае паходы, катанне на лыжах, парусны спорт і даследаванне пячор. Праграма актыўнага адпачынку накіраваная на ўмацавання супольнасці і павышэнне цікавасці да навакольнага асяроддзя.

Фізічныя актыўнасці

Баскетбол

Футбол

Танцы

Валейбол

Першая дапамога

Плаванне

Творчая дзейнасць

Мастацтва ў супольнасці

Кераміка ў супольнасці

Сталярнае майстэрства

Хор каледжа

Кінамастацтва

Дэбатны клуб

DiliMUN (Мадэль ААН)

Праграмаванне

Вэб дызайн

Робататэхніка

Tedx

Сацыяльнае валанцёрства

Моўныя курсы – англійская, руская, кітайская, іспанская

Навука ў супольнасці

Плаванне для сяброў супольнасці

Клуб Чырвонага Крыжа

Служба ў НДА «Мост надзеі».

Кінаклуб для дзетак мясцовага дзіцячага сада

Эмацыйная самападтрымка студэнтаў

Праца з уцекачамі

Рукі для моладзі

Навука з мясцовымі дзецьмі

Аранжарэя і ўстойлівае развіццё

Студэнцкае кафэ

Школьная майстэрня

Перадавы кампус каледжа размешчаны на васьмі гектарах пагоркаў і лясоў у Дыліжанскім нацыянальным парку. Яго архітэктурны дызайн з выкарыстаннем самых перадавых экалагічных стандартаў забяспечвае доступ да ведаў у любым месцы і ў любы час з дапамогай тэхналогіі, якая забяспечвае бесперапыннае і адаптыўнае асяроддзе навучання.

Кругласутачны медыцынскі цэнтр

Кафетэрыя

Адкрытыя тэнісныя і баскетбольныя пляцоўкі

Футбольнае поле стандарту FIFA

Сады і грамадскія цяпліцы

Крыты спартыўны комплекс: басейн з падагрэвам, трэнажорная зала, трэнажорныя пляцоўкі і шматфункцыянальная спартыўная зала

Тэатральня пляцоўка

Мастацкая студыя

Музычны пакой

Фоталабараторыя

Керамічная студыя

Студыя 3D-друку

Сталярны пакой

Жыллё для студэнтаў:

У нас ёсць сучасныя, добра абсталяваныя жылыя памяшканні, і студэнты жывуць у адным з шасці інтэрнатаў, вядомых як «Toons» (армянскае слова для дома). Як правіла, у адным пакоі з агульнай прыбіральняй жывуць два ці чатыры студэнты. Мы робім усё магчымае, каб у кожным пакоі былі студэнты розных краін, культур або моў, каб спрыяць міжнароднаму ўзаемаразуменню.

Студэнты вяртаюцца дадому на зімовыя і летнія вакацыі, калі маюць такую магчымасць. У гэтым выпадку школа дапамагае або знайсці прымаючую сям’ю, або зняць кватэру з іншымі вучнямі.

Медыцынскае забеспячэнне:
  • Кругласутачны медыцынскі цэнтр на кампусе
  • Доктар і каманда медсясцёр
  • Добра абсталяваная бальніца ў Дыліжане
  • Добрыя сувязі з бальніцамі ў Ерэване (90 хвілін язды ад кампуса)
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыйны дабрабыт студэнтаў праз:

  • Псіхатэрапеўта, які наведвае кампус штотыдзень
  • Штатнага спецыяліста па псіхалагічным дабрабыце
  • Ментара для студэнтаў, які праводзіць дзве сустрэчы на тыдзень
  • “Toon-бацькоў” – настаўнікоў-выхавацеляў, якія жывуць разам з дзецьмі ў інтэрнаце
  • Прамы кантакт з зарэгістраванымі псіхіятрамі ў Ерэване, калі спатрэбіцца дапамога спецыялістаў
  • Кансультанта па паступленні ва ўніверсітэт і кар’ерным росце
  • Групу студэнтаў, навучаных падтрымліваць сваіх аднагодкаў

Ты можаш падаць заяўку ў UWC Dilijan праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці UWC Global Selection Programme.

Secret Link