
Кантакты – тэл: +44 1446 799000
Напісаць каледжуUWC Atlantic адкрыў свае дзверы ў 1962 годзе і з’яўляецца школай-заснавальніцай руху UWC. Каледж быў створаны для садзейнічання міжнароднаму ўзаемаразуменню праз адукацыю. Да сённяшняга дня школа працягвае супрацоўнічаць з Міжнародным бакалаўрыятам (IB), каб заставацца лідарам у галіне адукацыйных інавацый. Яна дае магчымасць маладым людзям вучыцца праз абмен вопытам, каб стаць здольнымі рабіць пазітыўныя змены.

Кантакты – тэл: +44 1446 799000
Напісаць каледжуUWC Atlantic прапануе два розныя двухгадовыя адукацыйныя шляхі для студэнтаў ва ўзросце 15-19 гадоў: праграму Міжнароднага бакалаўрыяту і праграму Шляху Сістэмнай Трансфармацыі, інавацыйную альтэрнатыву традыцыйнай праграме IB.
Сярэдні памер класа: 13 студэнтаў
Most students follow the International Baccalaureate Diploma Programme (IBDP), which is made up of three core components and six subject groups.
З 2023 года UWC Atlantic прапануе альтэрнатыўную пілотную адукацыйную праграму ў партнёрстве з Міжнародным бакалаўрыятам пад назвай «Шлях Сістэмнай Трансфармацыі».
Гэты курс дае студэнтам навыкі, падыходы і здольнасці, неабходныя для вырашэння складаных і ўзаемазалежных сістэмных праблем. Ён у аснове сваёй арыентаваны на дзеянне і замяняе пісьмовыя экзамены і навучанне ў класе адпаведнай, амбіцыйнай, неабходнай працай у складаных кантэкстах з сапраўднага жыцця. Спецыяльна распрацаваная праграма надае ўвагу трансфармацыйным зменам, сістэмнаму лідарству і справядлівай будучыні на базе асноўнай праграмы IBDP. Затым студэнты прымяняюць атрыманыя веды, паглыбляючыся ў сферы дзейнасці, найбольш значныя для іх асабіста, напрыклад біяразнастайнасць, энергетыка, харчаванне ці міграцыя. Гэты курс дае студэнтам магчымасць пайсці далей за лячэнне сімптомаў, і спрыяць трансфармацыйным зменам на сістэмным узроўні.
Больш інфармацыі на
https://www.uwcatlantic.org/learning/academic/systems-transformation-pathway
Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.
Бадмінтон
Баскетбол
Балет
Футбол
Будаўніцтва лодак і маторных лодак
Бокс
Флутбол
Рэгбі
Тэніс
Валейбол
Клуб ратавальнікаў
Урокі плавання
Ёга
Зумба
Вяслярства
Спорт і фітнес на свежым паветры
Amnesty International
Мадэль ААН
Кераміка
Экалагічныя рамёствы
Лічбавая фатаграфія
Графіка
Музыка
Жывапіс
Драма
INK (школьная газета)
Выпускны альбом
Venture For All
Flash (школьная фатаграфія)
Міжнародная выстава
Гітарны клуб
Праграмаванне
Аркестр
Хор каледжа
Кулінарны клуб
Сусветныя навіны
Girl-up
LASS (Дагляд за зямлёй і морам)
Croeso Llantwit
Праект Lighthouse
Музыка: тэрапія для пацыентаў з дэменцыяй
Праграма для бежанцаў у Кардыфе
Наведванне дамоў састарэлых
Камп’ютэрны клуб для пажылых людзей
Падтрымка мясцовых пачатковых школаў
Догляд за кампусам (садоўніцтва і будаўнічыя праекты)
Устойлівыя тэхналогіі
Авечкагадоўля
Догляд за асламі
Абмен рэчамі
Праца на кухні
Заняткі па плаванню для мясцовых дзяцей
Праграма на адкрытым паветры (ALP) – заняткі для мясцовых школьнікаў
Грамадзянская актыўнасць (для мясцовай моладзі ў кампусе)
Праграма глабальнай адукацыі (для мясцовых дзяцей у кампусе)
Моўныя дарадцы
Група падтрымкі аднагодкаў
Роварная праграма
Сябар па актыўнасцях (сяброўства з людзьмі з дэменцыяй)
Даліны (падтрыманне пешых сцежак па ўсёй сельскай мясцовасці)
Офіс развіцця
Дагляд за курамі
ух за жыццё (тайцзы для мясцовых жыхароў у кампусе)
У кампусе ёсць мастацкі цэнтр, дзе праводзяцца студэнцкія пастаноўкі, сустрэчы з грамадскасцю і паказы фільмаў. У гістарычным замку ёсць бібліятэка і сталовая ў гатычным стылі. Пасярод леса і недалёка ад берага мора, студэнты таксама маюць права валанцёрыць у Нацыянальнай службе берагавой аховы, якая дапамагае ў ратаванні жыцця ў моры.
Медыцынскі цэнтр
Тэатральная сцэна
Адкрыты басейн
Крыты басейн
Баскетбольныя пляцоўкі
Тэнісныя корты
Мастацкі цэнтр
Музычная студыя
Футбольнае поле
Бібліятэка
Спартзала з трэнажорнай залай і танцавальнай студыяй
Шматканфесійны малітоўны пакой
Англіканская капліца
Скаладром
На кампусе ёсць восем студэнцкіх рэзідэнцый. Як правіла, хлопчыкі і дзяўчынкі размяшчаюцца асобна на розных паверхах/крылах. Большасць студэнтаў жывуць у пакоях па чатыры чалавекі, звычайна розных нацыянальнасцяў і культур. Ва ўсіх дамах ёсць агульны пакой, кухня і ціхі пакой для навучання з кампутарам і доступам да Wi-Fi.
Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыянальны дабрабыт вучняў праз:
Ты можаш падаць заяўку ў UWC Atlantic праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці праз UWC Global Selection Programme.
Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.Прабачце!