UWC Adriatic

186 студэнтаў | 16-19-гадоў

Дуйна-Аўрызіна, Італія

1982

Banner imageBanner imageUWC Adriatic building on the coastline

Заснаваны ў 1982 годзе, UWC Adriatic — першы каледж UWC, адкрыты ў краіне, дзе не гавораць на англійскай. Каледж знаходзіцца на адкрытым кампусе ў маляўнічай прыморскай вёсцы Дуіна, усяго ў некалькіх кіламетрах ад мяжы са Славеніяй, у рэгіёне, дзе сустракаюцца нямецкая, лацінская і славянская культуры.

Тры ўнікальныя рысы
  • Інтэнсіўны італьянскі досвед: Студэнты атрымліваюць адукацыю UWC, пастаянна знаходзячыся ў асяроддзі багатй і разнастайнай італьянскай культурнай спадчыны. Каледж карыстаецца сваім размяшчэннем на палітычным, культурным і геаграфічным скрыжаванні ў самым сэрцы Еўропы.
  • Музыка: Музыка адыгрывае важную ролю ў UWC Adriatic дзякуючы дзейнасці ўласнай музычнай акадэміі (ICMA), якая імкнецца даследаваць увесь спектр музычных жанраў і стыляў з усяго свету, а таксама запрашае прафесійных музыкаў у каледж для правядзення майстар-класаў і канцэртаў.
  • Вёска, а не кампус: UWC Adriatic не абмежаваны ўласным кампусам; яго інтэрнаты, школа, лабараторыі і іншыя будынкі размешчаны па ўсёй вёсцы. Студэнты інтэграваныя ў жыццё мясцовай супольнасці праз сваё штодзённае жыццё і штотыднёвыя сацыяльныя актыўнасці.

UWC Adriatic прапануе двухгадовы адукацыйны шлях для студэнтаў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў: праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). IBDP складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.

Сярэдні памер класа: 14 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская мова і літаратура, французская літаратура, італьянская літаратура, іспанская літаратура, руская літаратура
  • Вывучэнне мовы: італьянская B, італьянская Ab initio, англійская B
  • Вывучэнне мовы з рэпетытарам: арабская літаратура, харвацкая літаратура, сербская літаратура, боснійская літаратура, нямецкая літаратура, славенская літаратура або альтэрнатыўныя (падтрыманыя школай) самастойна вывучаныя мовы
  • Асоба і грамадства: эканоміка, гісторыя, філасофія, глабальная палітыка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, сусветныя мастацтвы і культуры, псіхалогія
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, музыка, тэатр
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Фізічныя актыўнасці

Спартыўнае арыентаванне

Баскетбол

Скалалазанне

Футбол

Каякінг

Паходы

Парусны спорт

Вулічны хакей

Настольны тэніс

Валейбол

Флорбол

Плаванне

Бегавыя і горныя лыжы

Фрызбі

Стральба з лука

Аэробіка

Танцы

Каратэ

Бокс

Капаэйра

Ёга

Творчая дзейнасць

Amnesty International

Кераміка

Творчае пісьмо

Гурток па вывучэнні бягучых падзей

Дэкупаж

Мадэль ААН

Розныя музычныя мерапрыемствы, у тым ліку музычная тэорыя, урокі хору і ігры на інструментах

TedX

Фатаграфія

Група ўстойлівага развіцця

Тэатр

Выпускны альбом

Сацыяльнае валанцёрства

Заняткі мастацтва з італьянскімі і славенскімі дзецьмі, выкладанне англійскай мовы і іншыя мерапрыемствы ў мясцовых дзіцячых садках і пачатковых школах.

Мультыкультурныя прэзентацыі і досвед для вучняў мясцовых пачатковых школ праз шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з забабонамі і расізмам.

Дапамога людзям з псіхічнымі або фізічнымі парушэннямі.

Дапамога сталым людзям, сляпым або іншым маламабільным асобам.

Наведванне сталых людзей у мясцовых установах.

Праца валанцёрамі ў мясцовай службе хуткай дапамогі Чырвонага Крыжа пасля праходжання курсаў першай дапамогі.

Правядзенне музычных канцэртаў у бальніцах і ўстановах для сталых і хворых людзей.

Наведванне людзей з рассеяным склерозам.

Заняткі спортам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Урокі англійскай мовы для мясцовай супольнасці.

Наведванне жыхароў мясцовага хоспіса.

Валанцёрства на кампусе каледжа.

Адчыненне школьных будынкаў раніцай і зачыненне іх уначы.

Нагляд за бібліятэкай.

Перапрацоўка смецця.

UWC Adriatic мае цалкам абсталяваны музычны цэнтр і спартыўныя аб’екты, якія дзеляцца з мясцовымі асацыяцыямі ў Дуіна, спрыяючы ўзаемадзеянню з мясцовай моладдзю. Акрамя таго, актыўнасці на свежым паветры ў суседніх пагорках, гарах, рэках і моры прапануюць шырокі спектр фізічных актыўнасцяў.

Медыцынскі цэнтр

Аўдыторыя

Мастацкі цэнтр

Музычны пакой

Навуковая лабараторыя

Каякінг і парусны спорт

Адміністрацыйныя будынкі

Жыллё для студэнтаў:

Каледж мае студэнцкія рэзідэнцыі, размешчаныя па ўсёй вёсцы Дуіна. Пакоі адрозніваюцца памерам і могуць быць аднамеснымі, двухмеснымі, трохмеснымі або чатырохмеснымі. Кожная рэзідэнцыя ўнікальная, і гэта адлюстроўваецца ў размеркаванні студэнтаў/пакояў і выгод. Кожная рэзідэнцыя знаходзіцца пад наглядам аднаго або некалькіх настаўнікаў.

  • У каледжы працуе ўрач, які прыходзіць на 2 гадзіны чатыры разы на тыдзень, уключаючы суботу пасля абеду. 
  • Медыцынская сястра прысутнічае ў каледжы цэлы дзень кожны будны дзень. 
  • Экстранная медыцынская дапамога, іншыя медыцынскія паслугі і дзяржаўныя бальніцы даступныя ў бліжэйшых населеных пунктах Манфальконе і Трыесце.

Каледж забяспечвае акадэмічную і эмацыйную падтрымку студэнтаў праз:

  • Штатных псіхолага і кансультанта, якія дапамагаюць студэнтам са спецыяльнымі адукацыйнымі патрэбамі і цяжкасцямі ў навучанні.
  • Прызначэнне студэнтам асабістага настаўніка, які аказвае як асабістую, так і акадэмічную падтрымку.
  • Настаўніцкія группы, якія сустракаюцца штотыдзень і разам плануюць вячэры і мерапрыемствы, каб развіць пачуццё невялікай «сям’і».
  • Настаўнікаў у рэзідэнцыях, якія адказваюць за больш практычныя аспекты жыцця ў каледжы.
  • Дапамогу ад настаўніка-бібліятэкара для студэнтаў з асаблівымі навучальнымі патрэбамі, калі іх накіроўвае каманда падтрымкі навучальных навыкаў.
  • Праграму падтрымкі аднагодкаў, якая дазваляе студэнтам звяртацца да падрыхтаваных аднагодак у цяжкія часы.

Ты можаш падаць заяўку ў UWC Adriatic праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь.
Нацыянальныя камітэты прадстаўляюць UWC больш чым у 150 краінах і рэгіёнах па ўсім свеце.

Secret Link