
Кантакты – тэл: +1 250 391 2411
Напісаць каледжуPearson College UWC (PC UWC) збірае дасведчаных маладых лідараў з амаль 160 краін свету, а таксама з кожнай правінцыі Канады. У навучальнай праграме каледжа робіцца моцны акцэнт на практычную адукацыю. Размешчаны каля акіяна на паўдневым ускрайку Ванкувера, кампус Пірсана знаходзіцца на традыцыйнай тэрыторыі карэннага насельніцтва Sc’ianew (Beecher Bay). Жывапіснае асяроддзе і лясістая мясцовасць заахвочвае студэнтаў да практычнага навучання як у звыклых класах, так і на прыродзе.

Кантакты – тэл: +1 250 391 2411
Напісаць каледжуPearson College UWC прапануе два разнастайныя двухгадовыя шляхі для студэнтаў 16-19 гадоў: праграму Міжнароднага бакалаўрыяту (IB) і Дыплом кліматычнага актывізму і лідарства (CALD), інавацыйную альтэрнатыву традыцыйнай праграме IB.
Сярэдні памер класа: 13 чалавек.
Альтэрнатыўны шлях навучання ў PC UWC прызначаны для студэнтаў, якія захапляюцца пошукам вырашэння найбольш актуальнай глабальнай праблемы, з якой сутыкаецца чалавецтва- змены клімату.
Праграма CALD выкарыстоўвае ўнікальныя магчымасці для стварэння асаблівага навучальнага плана: размяшчэнне на беразе Salish Sea сярод старажытных лясоў выспы Ванкувера, імкненне да супрацоўніцтва і стварэння супольнасці з карэнным насельніцтвам, падтрымка мясцовых партнераў ды лідараў, а таксама разнастайная кагорта натхненых студэнтаў. Навучальны план распрацаваны ў адпаведнасці з каштоўнасцямі UWC, IBCP, а таксама супрацоўніцтвам з мясцовымі адукацыйнымі ўстановамі- каледжам Камосан, універсітэтамі Vancouver Island і Royal Roads. Галоўныя прынцыпы CALD трымаюцца на мэтах устойлівага развіцця ААН і глабальным руху за змены і салідарнасць.
Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.
Бадмінтон
Баскетбол
Спорт і актыўны адпачынак на прыродзе
Футбол
Экспедыцыйны каякінг
Каноэ
Тэніс
Зумба
Дайвінг
Плаванне
Ёга
Астраномія
Кераміка
прыбярэжная біяразнастайнасць
Хор
Тэатральны гурток
Эка творчасць
Школьная газета
Культурныя шоў
Музыка
Маляванне
Фатаграфія
Рабататэхніка
Мода з выкарыстаннем экалагічных матырыялаў
Мадэль ААН
TEDX
Сусветныя навіны
Выпускны альбом
Прыбіранне пляжа
Аднаўленне кампуса
Банк ежы
Эмацыйная самападтрымка студэнтаў
Праца са сталымі людзьмі
Праца з бежанцамі
Праца з маленькімі дзецьмі (пачатковая школа)
Акрамя класных пакояў, лабараторый і спецыялізаванага будынка па марскіх навуках, а таксама лясных сцежак і ідылічнага прыроднага асяроддзя, Pearson мае шэраг выгод, ад канферэнц-залаў і жылля да пракату ровараў, каякаў і лодак.
Медыцынскі цэнтр
Тэатральная сцэна
Тэатральныя аўдыторыі
Трэнажорная зала
Баскетбольныя пляцоўкі
Басейны па-за кампусам
Мастацкі цэнтр
Музычная зала
Даркрум для фатаграфіі
Цэнтр для духоўных практык
Абсерваторыя з тэлескопам
Ганчарная студыя
Футбольнае поле
У кожным гуртажытку дзесяць пакояў, і ў кожным пакоі звычайна жывуць ад чатырох да пяці студэнтаў з розных краін. У кожнага студэнта есць стол, ложак і шафа. Кожны з дамкоў таксама ўключае месцы для адпачынку і аднаўленню сіл, а таксама нядаўна адрамантаваныя цалкам абсталяваныя кухні. У кожным гуртажытку есць два настаўнікі, якія адказваюць за яго бесперабойную працу і бяспеку.
Дэкан па студэнцкіх пытаннях спрыяе здароўю студэнтаў і дабрабыту грамадскага жыцця ў каледжы ў супрацоўніцтве з камандай медыкаў, гаспадарамі кожнага дамка, дарослымі жыхарамі, кансультантамі, каардынатарам прымаючых сямей і іншымі членамі супольнасці.
Ты можаш падаць заяўку ў UWC Adriatic праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ціUWC Global Selection Programme.