UWC Беларусь праводзіць ўсебаковы і шматэтапны працэс адбору, каб вызначыць матываваных і таленавітых маладых людзей, якія падзяляюць каштоўнасці і місію UWC.
Перш чым пачаць заяўку, мы раім:
Азнаёміцца з нашымі патрабаваннямі да адбору, каб зразумець, ці можаце вы падаць заяўку праз Нацыянальны камітэт UWC Беларусь.
Азнаёміцца з крытэрамі адбору UWC каб ацаніць, ці добра вы падыходзіце да вопыту навучання ў UWC.
Пасля гэтага вы будзеце гатовыя пачаць сваё падарожжа ў UWC!
Працэс адбору і тэрміны
ДАТА
ЭТАП АДБОРУ
29 верасня 2025
Першы тур: Анлайн-заяўка
05 снежня 2025 14:00 GMT+3
Дэдлайн падачы заяўкі
23 снежня 2025
Вынікі першага туру
10-11 студзеня 2026
Другі тур: Анлайн-відэасумоўе
13 студзеня 2026
Вынікі другога туру
24-25 студзеня 2026
Трэці тур: Групавыя актыўнасці
1 лютага 2026
Вынікі трэцяга туру
Люты – чэрвень
Намінацыі
Ліпень
Арыентацыйны курс
*дакладныя даты і ўмовы могуць змяняцца. У такіх выпадках кандыдаты будуць паведамлены праз электронную пошту.
Працэс адбору
На першым туры кандыдаты запаўняюць анлайн-заяўку і падаюць яе да абвешчанага дэдлайну. У гэтай заяўцы неабходна ўказаць асноўную інфармацыю пра сябе, прыкласці афіцыйную выпіску з адзнакамі за мінулы навучальны год і за бягучыя чвэрці гэтага года, распавесці пра акадэмічную і пазакласную дзейнасць, адказаць на кароткія пытанні і напісаць эсэ на адну з прапанаваных тэм. Таксама неабходна папрасіць бацькоў ці апекуна падпісаць форму-згоду, якая пацвярджае іх падтрымку вашай заяўкі ў UWC.
Увага! Ты можаш адказваць на пытанні на зручнай для вас мове (акрамя выпадкаў, калі дакладна пазначана мова адказу).
Калі вы не можаце атрымаць афіцыйную выпіску, падайце:
– скрыншот электроннага дзённіка з вашым імем і выніковымі адзнакамі, або – скан папяровага дзённіка (тытульная старонка і старонка з выніковымі адзнакамі), або – пасведчанне аб базавай адукацыі (9 клас), калі летась вы навучаліся ў 9 класе.
Заўвага: Калі вы зусім не можаце падаць адзнакі за мінулы год, напішыце нам на [email protected] і растлумачце сітуацыю. У тэме ліста пазначце “Адзнакі”.
Другі этап адбываецца анлайн праз платформу відэаканферэнцый.
У гэтым туры кандыдаты праходзяць асабістае інтэрв’ю з камісіяй, у склад якой уваходзяць выпускнікі UWC і запрошаныя эксперты.
Мы ацэньваем асабістыя якасці кандыдатаў, іх інтэлектуальныя здольнасці, патэнцыял для поспеху ў інтэнсіўным акадэмічным асяроддзі UWC, прыхільнасць да каштоўнасцяў UWC і гатоўнасць жыць самастойна на кампусе.
Па выніках сумоўя паспяховыя кандыдаты запрашаюцца на фінальны этап, які адбываецца анлайн на працягу адных выходных. Тут праводзяцца індывідуальныя і групавыя заданні, часткова на беларус, часткова на англійскай мове.
Да 1 лютага кандыдаты атрымаюць паведамленне, ці будуць яны намінаваныя, у спісе чакання або не намінаваныя.
Пасля адбору
Паколькі ў UWC стыпендыі даюцца з улікам патрэбаў сям’і, бацькі ці апекуны намінаванага кандыдата павінны запоўніць форму фінансавай ацэнкі і прадставіць фінансавыя дакументы.
Фінансавая камісія вызначае памер гранта. Пасля гэтага Нацыянальны камітэт дасылае кандыдату афіцыйную прапанову з указаннем каледжа UWC, памеру стыпендыі і магчымай бацькоўскай долі аплаты. Кандыдат можа прыняць або адхіліць прапанову.
Пасля прыняцця прапановы Нацыянальны камітэт накіроўвае кандыдата ў пэўны каледж UWC, улічваючы яго перавагі, пазначаныя ў заяўцы, і іншыя фактары. Каледжы звычайна прымаюць кандыдатаў паводле рэкамендацый адборачных камісій, але пакідаюць за сабой права вынесці канчатковае рашэнне.
Існуе таксама працэдура Clearing для кандыдатаў са спісу чакання: яны трапляюць у агульны пул, з якога каледжы могуць выбраць пры наяўнасці вольных месцаў.
Пасля завяршэння намінацый і клірынгу (Clearing) будучыя студэнты ўдзельнічаюць у двухтыднёвым анлайн-курсе, які з’яўляецца дэма-версіяй жыцця ў UWC.
Яны атрымаюць магчымасць развіць навыкі камунікацыі (soft skills), даведацца больш пра праграму Міжнароднага бакалаўрыята і атрымаць карысную інфармацыю для паспяховага пачатку вучобы.
Звярніце ўвагу:
Кандыдат падае заяўку ўвогуле ў UWC, а не ў канкрэтны каледж. Калі вы хочаце паступаць у пэўны каледж, трэба падаваць заяўку праз Global Selection Programme і быць гатовым аплачваць поўны кошт навучання.
Можна падавацца толькі ў адзін Нацыянальны камітэт (уключна з Global Selection Programme). Аднак калі вас не абралі, вы можаце паспрабаваць зноў у наступным годзе, калі яшчэ застаецеся адпаведным узроставым патрабаванням для ўдзелу.
Заяўкі кандыдатаў з абмежаванымі магчымасцямі разглядаюцца на роўных умовах.
Усе асабістыя дадзеныя кандыдатаў, атрыманых Нацыянальным камітэтам, не перадаюцца трэцім асобам і захоўваюцца ў адпаведнасці з Палітыкай абароны дадзеных UWC Беларусь.