Ці можа наступны студэнт UWC апынуцца ў вашым жыцці?
Адукацыя – гэта не толькі вывучэнне таго, што было, але і ўсведамленне таго, што можа быць. Ці можа наступны/ая студэнт/ка UWC апынуцца ў вашым класе, сям’і або супольнасці?
Школы UWC даюць моладзі інструменты, каб працвітаць у свеце, а таксама ўпэўненасць і ідэалізм, каб яго змяняць. Ці хвалюецеся вы часам, што сучасныя адукацыйныя сістэмы не заўжды здольныя выхаваць іскру ў нашай найбольш цікаўнай і захопленай моладзі? Ці што абмежаваныя рэсурсы перашкаджаюць тым даследаванням, — як у класе, так і па-за яго межамі — якія дапамагаюць ёй знаходзіць рашэнні для найбольш надзённых праблем у свеце?
У UWC мы прапануем штосьці адрознае:
– Патрабавальны навучальны план, які развівае крытычнае мысленне, рознабаковасць і ўстойлівасць
– Акцэнт на ідэалізм і дзеянні, якія натхняюць студэнтаў/ак на рашэнне праблем, стварэнне супольнасцей і паляпшэнне жыццяў
Навучаючыся ў UWC, маладыя людзі робяць вялікі і смелы крок да змены свайго ўласнага жыцця, а таксама жыцця тых, хто побач.
Сіла разнастайнасці
У UWC разнастайнасць – гэта не проста тое, што мы вітаем, гэта тое, што рухае намі. Аб’яднанне маладых людзей з розным паходжаннем і культурамі дапамагае ім даследаваць новыя перспектывы і развіваць новыя спосабы светаразумення.
Дзякуючы таму, што студэнты/кі бачаць людзей, а не нацыі, яны вучацца не толькі прымаць адрозненні, але і шанаваць іх. Гэта прыхільнасць да разнастайнасці была падмуркам UWC, калі ён быў заснаваны падчас Халоднай вайны, і яна працягвае быць асновай нашай місіі сёння.
Сіла разнастайнай супольнасці пераўтварае не толькі нашых студэнтаў/ак, але і нашых настаўнікаў/іц і супрацоўнікаў/іц, якія пастаянна натхняюцца неверагоднай моладдзю, якая наведвае школы UWC па ўсім свеце.
Што мы шукаем у студэнтах
Мы шукаем студэнтаў, якія
1. Амбітныя: Змяняць свет да лепшага
2. Настойлівыя: У вырашэнні грамадскіх праблем
3. Устойлівыя: Перад абліччам няўдач
4. Цікаўныя: Пра культуры, перспектывы і наваколле
5. Ідэалістычныя: Але адкрытыя да таго, каб слухаць і вучыцца
Вы ведаеце кагосьці, хто пасуе? Гэта можа быць чалавек, зацікаўлены навукай і кліматычнымі рашэннямі, маладая асоба, якая ўжо паляпшае сваю супольнасць, або той/тая, хто пастаянна задае смелыя пытанні і аспрэчвае статус-кво.
Заахвочвайце іх падаць заяўку ў UWC і дапамажыце ім увасобіць іх памкненні ў рэчаіснасць.
Адукацыя, якая змяняе жыццё
У UWC моладзь з усіх слояў грамадства аб’ядноўваецца, каб вучыцца, развівацца і актыўна дзейнічаць. Нашы 18 школ на 4 кантынентах прапануюць:
Разнастайныя супольнасці: студэнты/кі з больш чым 150 краін жывуць і вучацца разам, умацоўваючы паразуменне і шануючы адрозненні.
Акадэмічная вытанчанасць: школы UWC рэалізуюць Праграму Дыплома Міжнароднага Бакалаўрыята (IBDP) – сусветна вядучую перадуніверсітэцкую кваліфікацыю.
Даступныя стыпендыі: больш за 80% студэнтаў/ак IBDP атрымліваюць стыпендыі, дзякуючы чаму адукацыя не абмяжоўваецца сацыяльна-эканамічным паходжаннем.
UWC – гэта больш за адукацыю. UWC – гэта заклік да дзеяння дзеля лепшага свету.
Падача заявак у UWC
Студэнты/кі могуць падаць заяўку альбо праз Нацыянальны Камітэт UWC у іх краіне пражывання ці грамадзянства, альбо праз Праграму Глабальнага Адбору (GSP). Каб даведацца больш пра працэс падачы заявак і вызначыць, які шлях найбольш пасуе для вас, запоўніце нашу анкету. Незалежна ад таго, ці гэта ваша дзіця, студэнт/ка або хтосьці з вашай супольнасці, яны могуць стаць часткай наступнага пакалення лідараў/ак і стваральнікаў/цаў змен. Заахвочвайце іх падаць заяўку і дапамажыце ім ажыццявіць свае мары.
Адукацыя UWC пасуе не ўсім. Але шмат для каго яна зменіць жыццё. Магчыма, вы ўжо ведаеце кагосьці, каму яна будзе карыснай.
