Што такое кароткатэрміновыя курсы UWC?
З 1987 года кароткія курсы UWC даюць магчымасць маладым людзям па ўсім свеце адчуць трансфармацыйную сілу адукацыі UWC. Гэтыя інтэнсіўныя праграмы, даступныя ў вочным, анлайн або гібрыдным фарматах, адлюстроўваюць асноўную місію UWC: аб’ядноўваць людзей, народы і культуры дзеля міру і ўстойлівай будучыні.
Агулам больш за 7000 чалавек прыняло ўдзел у больш чым 200 кароткіх курсах з 1987 года. Кароткія курсы UWC кіруюцца прынцыпам навучання заснаванага на вопыце і прызначаны для людзей ва ўзросце ад 5 да 99 гадоў. Кожны курс прапануе ўдзельнікам/цам магчымасць супрацы з разнастайнай групай аднагодкаў, даследаваць актуальныя мясцовыя і глабальныя праблемы, развіваць універсальныя навыкі скіраваныя на пазітыўныя змены і будаваць сяброўства на ўсё жыццё.

Чаму варта абраць кароткатэрміновы курс UWC?
Кароткатэрміновыя курсы UWC канцэнтруюць сутнасць адукацыі UWC у 1-5 тыднях захапляльнага навучання. Не абмежаваныя рамкамі акадэмічнай праграмы, удзельнікі засяроджваюцца на такіх тэмах, як:
- Мір і вырашэнне канфліктаў
- Экалагічная ўстойлівасць
- Лідарства дзеля глабальных зменаў
- Ідэнтычнасць, разнастайнасць і інклюзіўнасць
- Сацыяльнае прадпрымальніцтва і інавацыі
Дзякуючы адаптаваным тэмам і крэатыўным метадам, такім як семінары, праектнае навучанне, навучанне на свежым паветры, мадэляванне, валанцёрства і развіццё каманды, удзельнікі могуць развіваць свае захапленні, распрацоўваць практычныя рашэнні і рабіць свой унёсак у больш устойлівы і справядлівы свет.
Хто арганізуе кароткатэрміновыя курсы UWC?
Кароткатэрміновыя курсы UWC арганізуюцца нацыянальнымі камітэтамі UWC, школамі і каледжамі UWC, былымі або цяперашнімі супрацоўнікамі і студэнтамі, а таксама знешнімі партнёрскімі арганізацыямі. Любы, хто мае смелую, інавацыйную ідэю, якая адпавядае місіі і каштоўнасцям UWC, можа падаць заяўку на атрыманне падтрымкі UWC для арганізацыі афіцыйнага кароткатэрміновага курса UWC.
Штогод па ўсім свеце праводзіцца да 30 курсаў на мясцовым, рэгіянальным або міжнародным узроўні. Анлайн-фарматы забяспечваюць яшчэ большую даступнасць, дазваляючы кароткатэрміновым курсам UWC дасягнуць удзельнікаў у рэгіёнах, дзе магчымасці асабістага навучання абмежаваныя.
Кожны выпускнік кароткатэміновага курса UWC афіцыйна становіцца часткай сеткі UWC, якая налічвае больш за 85 000 чалавек, што змяняюць свет, умацоўваючы сваю сувязь з глабальнай супольнасцю, якая імкнецца пабудаваць лепшую будучыню.