Патрабаванні для адбору

Патрабаванні для адбору

Мы шукаем матываваных і захопленых маладых людзей, гатовых стаць часткай разнастайнага і дынамічнага адукацыйнага асяроддзя.

Каб падаць заяўку праз Нацыянальны камітэт UWC Беларусь, вы павінны адпавядаць наступным крытэрам:

1. Узроставыя патрабаванні

Кандыдаты павінны быць народжаныя паміж 1 ліпеня 2008 года і 31 жніўня 2010 года. Гэта звычайна адпавядае ўзросту навучэнцаў, якія пераходзяць у апошнія два класы сярэдняй школы.

Крытэрі ўзросту для ўдзелу ў праграме дыплома IB у UWC:

*Падыходзяць даты нараджэння, выдзеленыя тоўстым і падкрэсленым шрыфтам.

200820092010
СтудзеньСтудзеньСтудзень
ЛютыЛютыЛюты
СакавікСакавікСакавік
КрасавікКрасавікКрасавік
МайМайМай
ЧэрвеньЧэрвеньЧэрвень
ЛіпеньЛіпеньЛіпень
ЖнівеньЖнівеньЖнівень
ВерасеньВерасеньВерасень
КастрычнікКастрычнікКастрычнік
ЛістападЛістападЛістапад
СнежаньСнежаньСнежань
2. Адукацыйны ўзровень

Кандыдаты павінны зараз навучаў 10 або 11 класе сярэдняй школы (альбо аналагічным узроўні). Мы таксама разглядаем студэнтаў прафесійных каледжаў на 1-м або 2-м курсе, а таксама тых, хто знаходзіцца ў акадэмічным перапынку (gap year).

Мы не прымаем заяўкі ад вучняў 9 класа і ніжэй, а таксама ад студэнтаў ВНУ.

Навучанне ў каледжах UWC вельмі інтэнсіўнае — як акадэмічна, так і па-за межамі класа. Таму мы ацэньваем кандыдатаў з улікам іх ранейшых дасягненняў, але таксама высока цэнім іх прыхільнасць да навучання ў шырокім сэнсе.

3. Грамадзянства і месца жыхарства

Кандыдаты, якія падаюць заяўку праз UWC Беларусь, павінны:

Жыць у Беларусі неабавязкова. Мы вітаем заяўкі ад унутрана ўцек і прадстаўнікоў беларускай дыяспары — незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца.

Калі вы не ўпэўнены, ці варта падаваць заяўку праз іншы нацыянальны камітэт UWC, калі ласка, звяжыцеся з намі для ўдакладнення.

4. Асабістыя якасці і каштоўнасці

UWC шукае студэнтаў, якія не толькі маюць добрыя акадэмічныя вынікі, але і птыртрымліваюцца асноўных каштоўнасцей руху:

Ідэальны/ая кандыдат(ка) зможа прадэманстраваць стойкасць, адаптыўнасць і жаданне рабіць станоўчы ўплыў у сваім асяроддзі. Ён/яна будзе гатовы/ая годна прадстаўляць Беларусь у каледжы, весці складаныя дыялогі і станавіцца лідарам/кай у сваёй супольнасці.

5. Моўныя патрабаванні

Асноўная мова навучання ў школах і каледжах UWC — англійская. Ідэальныя веды не патрабуюцца, але вы павінны ўмець разумець іншых і выказвацца на прымальным узроўні.

Большасць фіналістаў валодаюць англійскай на ўзроўні B2 або вышэй, але кожны год мы маем фіналістаў з крыху ніжэйшым узроўнем, якія дэманструюць высокую матывацыю да паляпшэння валодання мовай. Звычайна яны атрымліваюць дадатковую моўную падтрымку ў каледжы і паспяхова навучаюцца ў UWC.

Не ўпэўнены, ці хапае вам моўных навыкаў? Рэкамендуем падавацца ўсё роўна! Вы можаце недаацэньваць сябе — і сам працэс адбору стане выдатнай практыкай англійскай мовы.

Гатовыя падаць заяўку?

Калі вы адпавядаеце крытэрам і захапляецеся магчымасцю навучання ў UWC — пачніце працэс падачы заяўкі!

Звярніце ўвагу: вы можаце падаць толькі адну заяўку ў год на навучанне ў UWC — нават калі вы маеце права падавацца праз некалькі нацыянальных камітэтаў.

Мы чакаем вашых заявак і з нецярпеннем гатовы суправаджаць вас на гэтым жыццязмяняльным шляху! Не адпавядаеце крытэрам? Зайдзіце на сайт UWC International, каб даведацца пра іншыя магчымасці паступлення.

This site is registered on wpml.org as a development site. Switch to a production site key to remove this banner.