Якасная адукацыя можа змяніць жыццё, але занадта шмат людзей дагэтуль застаюцца без яе.
Менавіта таму UWC дзейнічае інакш. Мы лічым, што якасная адукацыя не павінна быць даступнай толькі для тых, у каго ёсць багацце ці сувязі. Мы верым, што шанец могуць атрымаць тыя, у каго ёсць матывацыя і спачуванне, людзі, якія жадаюць змяніць свет.
Чаму тады існуе працэс адбору?
Адукацыя ў UWC адкрыта для ўсіх, але падыходзіць не кожнаму — нашая вучэбная праграма можа быць інтэнсіўнай і патрабуе гатоўнасці да выклікаў.
Колькасць месцаў абмежавана, а памер класаў невялікі — гэта зроблена для таго, каб студэнты атрымлівалі індывідуальную ўвагу і фарміравалі супольнасць, дзе вучацца адно ў аднога.
Мы хочам быць упэўненымі, што тыя, хто атрымлівае адукацыю ў UWC, маюць запал і адданасць, каб яе скончыць і выкарыстаць атрыманыя веды дзеля змянення і паляпшэння свету.
Як мы абіраем студэнтаў?
Кожны нацыянальны камітэт UWC мае ўласныя тэрміны і адаптуе працэс адбору з улікам сваёй культуры і супольнасці. Аднак усе выкарыстоўваюць шэсць асноўных крытэраў:
- Інтэлектуальная дапытлівасць: Ты любіш вывучаць свет вакол сябе: як у межах, так і па-за межамі класа. Ты маеш як мінімум адну акадэмічную сферу, якой ты захапляешся і якую хочаш працягваць даследваць. Ты ўмееш распазнаваць глабальныя і лакальныя праблемы, а таксама крытычна іх аналізаваць.
- Актыўная адданасць уласным каштоўнасцям і каштоўнасцям UWC: Ты падзяляеш UWC каштоўнасці і адказна прытрымліваешся нормаў паводзінаў руху UWC. Ты маеш стрыманасць і здольнасць чуць і цаніць іншыя меркаванні. Ты ўсведамляеш, што хаця іншыя могуць мець адрозныя пункты гледжання ад тваіх, яны таксама могуць мець рацыю. Ты прасоўваеш UWC каштоўнасці ў штодзённым жыцці і дзейнічаеш адпаведна глабальнаму грамадзянству.
- Сацыяльная кампетэнтнасць: Ты паважліва ўзаемадзейнічаеш з іншымі, разумееш і цэніш іх меркаванні і погляды. Ты можаш працаваць у камандзе дзеля развязвання праблемаў. Ты ведаеш, як дарэчна праяўляць сябе ў розных сітуацыях і з рознымі людзьмі.
- Трываласць, свядомасць і незалежнасць: Ты маеш здольнасць даглядаць сябе, фізічна і эмацыйна, падчас выпрабавальных сітуацый, напрыклад, у акалічнасцях школы-інтэрнату. Ты маеш добрыя копінгавыя стратэгіі, і цябе нялёгка змарыць. Ты таксама ведаеш, калі прасіць дапамогі для сябе і для іншых.
- Асабістая адказнасць і сумленнасць: Ты маеш здольнасць выказваць і пераглядаць свае каштоўнасці, ты напагатове іх процістаўляць і абмяркоўваць, параўноўваючы з каштоўнасцямі іншых. Тое, як ты паводзіш сябе ў сваёй сям’і і супольнасці, адлюстроўвае твае каштоўнасці і перакананні. Ты ўмееш камунікаваць свае патрэбы, і ты трымаеш на ўвазе патрэбы іншых, дэманструючы разуменне агульнай адказнасці.
- Акадэмічная трываласць : Ты маеш патэнцыял адпаведны патрэбам Дыплёмнай Праграмы Міжнароднага Бакалаўрыяту ці Кар’ернай Праграмы Міжнароднага Бакалаўрыяту.
Мы шукаем студэнтаў, якія імкнуцца спрыяць паляпшэнню свету — незалежна ад іх паходжання.
Спецыяльны крытэр UWC Беларусь
Нацыянальны камітэт UWC ў Беларусі шукае кандыдатаў, якія будуць найлепшымі прадстаўнікамі сваёй краіны і яе культуры. Такія кандыдаты дэманструюць наступныя якасці:
- глыбокае ўсведамленне культурнага багацця і разнастайнасці Беларусі, яе месца ў рэгіянальным і глабальным кантэксце;
- здольнасць і жаданне годна прадстаўляць Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці ў міжнароднай супольнасці;
- аб’ектыўнае разуменне найбольш актуальных праблем, якія стаяць перад беларускім грамадствам, жаданне паспрыяць іх вырашэнню;
- шчыры клопат і зацікаўленасць у будучыні Беларусі.
Падаць заяўку зараз!