Гэты дакумент вызначае агульныя каштоўнасці і прынцыпы, якія забяспечваюць бяспечнае, насычанае і культурна ўважлівае асяроддзе для ўсіх студэнтаў на тэрыторыі кампуса.
Місія UWC — аб’ядноўваць людзей, нацыі і культуры праз адукацыю дзеля міру і ўстойлівай будучыні. Для яе дасягнення кожны/ая студэнт/ка павінен/а прытрымлівацца наступных каштоўнасцей: разуменне паміж народамі і культурамі, павага і прыняцце адрозненняў, асабістая адказнасць і сумленнасць, узаемная павага і падтрымка, спачуванне і служэнне грамадству, клопат пра навакольнае асяроддзе, ідэалізм, гатоўнасць да асабістых выклікаў, дзеянні праз асабісты прыклад.
Сутнасць культуры UWC — гэта павага да сябе і да іншых ва ўсіх нашых словах і дзеяннях, у любых абставінах, у тым ліку анлайн. Гэта азначае, што мы павінны думаць пра агульнае дабро і быць гатовымі часам адкласці асабістыя інтарэсы дзеля стварэння гарманічнай супольнасці. Інакш кажучы, прыналежнасць да UWC патрабуе адкрытага сэрца і ўсведамлення, што культурныя нормы могуць быць рознымі.
Кодэкс дапамагае выразна і зразумела сфармуляваць нашы чаканні. Прыняцце навучання ў UWC азначае і прыняцце пэўнага стылю жыцця — здаровага і бяспечнага для сябе і іншых. Таму непрымальныя наступныя паводзіны:
Кожная школа ці каледж таксама мае дакладныя правілы адносна:
Кожная школа ці каледж можа мець дадатковыя правілы з улікам мясцовага заканадаўства, культурных асаблівасцяў і сітуацыі. Аднак чакаецца, што Кодэкс паводзінаў UWC будзе выконвацца не толькі фармальна, але і ў духу. Парушэнні могуць прывесці да выключэння са школы або каледжа UWC.