Жыццё ў UWC

Жыццё ў UWC

Мы ўпэўненыя, што кожны чалавек можа адыграць сваю ролю ў паляпшэнні свету, незалежна ад абранага шляху.

Кожны год студэнты/кі падаюць заяўкі ў UWC, бо яны прагнуць выкліку, які выведзе іх з зоны камфорту. Яны імкнуцца расчыніць свой розум для новых перспектыў і адкрыць новыя здольнасці і таленты. Гэта даволі суворы досьвед, але ён можа зьмяніць вашае ўспрыманне свету.

Такім чынам, мы прапануем патрабавальную і шырокую адукацыю, якая дапаможа вам атрымаць неабходную кваліфікацыю, каб дасягнуць жаданага жыцця для сябе і зрабіць змены, якія вы хочаце бачыць для іншых.

Жыццё ў UWC – гэта свет розных уражанняў і магчымасцей. Дык чаго ж чакаць, калі вы апынецеся на кампусе UWC?

Акадэмічна, вы будзеце навучацца на вельмі патрабавальным навучальным плане па Праграме Дыплома Міжнароднага Бакалаўрыяту (IBDP) або можаце абраць альтэрнатыўны, але не менш патрабавальны шлях, які прапануюць некаторыя з нашых школ у супрацоўніцтве з IB. Аднак, апрача за гэта, адукацыя UWC – гэта яшчэ і вопыт стасункаў з больш шырокай супольнасцю. Вучыцца жыць разам са студэнтамі/камі з усіх кантынентаў, культур і сацыяльна-эканамічных асяроддзяў з’яўляецца асноўным кампанентам адукацыйнай мадэлі UWC і нашай тэорыі ўплыву.

Працуючы над праектамі, якія ўзаемадзейнічаюць з навакольнымі супольнасцямі, вы навучыцеся ўвасабляць свае захапленні ў дзеянні. Даследуючы розныя творчыя і фізічныя заняткі – ад ганчарства да катання на лыжах, ад фатаграфіі да паходаў – вы выпрацуеце новыя навыкі і будзеце заахвочаны выйсці за межы сваёй зоны камфорту. Запускаючы ўласныя ініцыятывы і праекты разам з іншымі студэнтамі/камі, вы будзеце расці як стваральнік/ца змен і як інклюзіўны/ая лідар/ка. Жывучы разам у школьных супольнасцях і агульных рэзідэнцыях з іншымі студэнтамі/камі з усяго свету, вы навучыцеся адкідаць адрозненні і пераадольваць бар’еры.

Сумеснае знаходжанне на кампусе з настаўнікамі/цамі і супрацоўнікамі/цамі – яшчэ адна неад’емная частка жыцця UWC супольнасці, якая дазваляе навучанню доўжыцца па-за межамі класных пакояў. Незалежна ад таго, ці патрэбная вам парада адносна будучых памкненняў ці адносна надыходзячага задання, настаўнікі/цы будуць побач ад сняданку да вячэры, каб падзяліцца з вамі сваімі думкамі і ведамі. Са сваімі настаўнікамі/цамі і супрацоўнікамі/мі каледжу вы таксама будзеце падзяляць шмат сваіх актыўнасцяў датычных Творчасці, актыўнасці, валанцёрства (CAS). Гэта можа ўключаць у сябе паездкі ў дзікую прыроду з вашым/ай настаўнікам/цай біялогіі, збор ураджаю ў школьным садзе разам з персаналам кухні або распрацоўка ўласных праектаў ці валанцёрскіх ініцыятываў разам з настаўнікам/цай па глабальнай палітыцы. Вы зможаце наладзіць трывалыя сувязі з надзейнымі дарослымі, якія стануць важнай часткай вашай супольнасці і падарожжа UWC.

This site is registered on wpml.org as a development site. Switch to a production site key to remove this banner.