Дабрабыт студэнтаў

Дабрабыт студэнтаў

У UWC нам важна быць перакананымі, што ўсе нашыя студэнты/кі адчуваюць падтрымку і натхненне ў сваёй школьнай супольнасці.

У кожным каледжы UWC ёсць каманда, якая падтрымлівае дабрабыт студэнтаў, не абмяжоўваючыся, але ўключаючы выкладчыкаў і т’ютараў студэнтаў, сетку падтрымкі аднагодкаў, спецыялістаў па ахове здароўя і дабрабыту, кіраўнікоў гуртажытку, псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў, а таксама медыцынскіх работнікаў як на кампусе, так і мясцовых.

Мы таксама накіроўваем студэнтаў на роздум над тым, якую ролю яны адыгрываюць у сваіх жыццёвых і навучальных супольнасцях. Мы заахвочваем іх думаць пра тое, як яны ставяцца да іншых і як яны могуць паўплываць на стварэнне больш паважлівай супольнасці, дзе ўсе адчуваюць пачуццё прыналежнасці. Падчас уводнага перыяду і на працягу ўсяго вопыту UWC студэнты/кі таксама вучацца быць культурна адкрытымі і лепшымі членамі супольнасці.

Супрацоўнікі па дабрабыце таксама рэгулярна сустракаюцца, каб пераканацца, што яны працуюць над стварэннем здаровай супольнасці з агульнымі мэтамі. Ім таксама прапануюцца форумы, якія дазваляюць персаналу па ўсім руху UWC супрацоўнічаць і падтрымліваць адно аднаго.

Падтрымка аднагодкаў

Ва ўсіх каледжах ёсць група абраных студэнтаў/ак, якія прайшлі курс па аказанні падтрымкі сваім аднагодкам у розных стрэсавых сітуацыях на працягу ўсяго навучання ў UWC. На працягу навучальнага года студэнты/кі, якія прайшлі навучанне, знаходзіцца пад наглядам дарослага спецыяліста па псіхічным здароўі, які дапамагае ім пераадольваць складаныя сітуацыі, а таксама арганізоўваць семінары ў залежнасці ад іх патрэб і патрэб супольнасці UWC Мостар. Шматлікія псіхалагічныя даследаванні паказваюць, што маладыя людзі хутчэй дзеляцца інфармацыяй і размаўляюць са сваімі аднагодкамі, чым з любым дарослым. У рамках сэсій навучання аказвання патрымкі, абраныя студэнты заахвочваюцца выступаць у якасці ўзору каштоўнасцей UWC, і тым самым яны падкрэсліваюць важнасць культуры падтрымкі і ствараюць пазітыўную атмасферу ў каледжы.

Меліса Ясарэвіч, псіхалагічны кансультант UWC Мостар

Абарона студэнтаў у UWC
This site is registered on wpml.org as a development site. Switch to a production site key to remove this banner.