У нас ёсць больш, чым мы думаем. Калі мы здолеем гэта ўбачыць, магчыма, да канца жыцця мы не захочам задавольвацца меншым.
Курт Хан, заснавальнік UWC
Чым адрозніваецца UWC?
Мы лічым, што адукацыя павінна дапамагаць маладым людзям адкрыць для сябе, што змены магчымыя, і што яны могуць іх ажыццявіць.
Як студэнт/ка UWC, ты даведаешся, як натхніць на змены праз смелае дзеянне, самаадданае лідарства і ўважлівае слуханне. Ты будзеш ўдзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах, каб у далейшым жыцці быць гатовымі будаваць з упэўненасцю і весці са спагадай.
Дык як нам гэтага дасягнуць?
Мы пабудавалі нашу адукацыйную мадэль на наборы прынцыпаў, накіраваных на тое, каб дапамагчы вам раскрыць свой патэнцыял — акадэмічны, маральны, сацыяльны і эмацыйны. Кожная з нашых школ мае сваю ўласную ідэнтычнасць, але іх аб’ядноўваюць гэтыя агульныя каштоўнасці.
Адукацыя павінна адбывацца ў разнастайнай школьнай супольнасці. Студэнты/кі павінны адбірацца з рэгіёнаў і сацыяльных груп, якія адлюстроўваюць шырокі спектр напружанасцяў паміж людзьмі і народамі.
Адукацыя патрабуе актыўнага садзейнічання міжкультурнаму ўзаемапаразуменню і развіццю сапраўднага клопату пра іншых, заснаванага на агульным жыццёвым вопыце, а таксама на досведзе супрацы і сумеснага жыцця. Гэта ўключае ў сябе абмеркаванне і вырашэнне глабальных праблем у імкненні да міру.
Фізічная падрыхтоўка і здаровы лад жыцця з’яўляюцца неад’емнай часткай развіцця збалансаванай асобы і пашырэння нашага патэнцыялу. Нездаровы лад жыцця абмяжоўвае чалавечы патэнцыял.
Узаемадзеянне з супольнасцю ляжыць у аснове школьнага жыцця. Гэта патрабуе поўнага і актыўнага ўдзелу ўсіх членаў школы або каледжа.
Студэнты/кі павінны мець магчымасць рабіць пазітыўныя ўнёскі у пытаннях устойлівага развіцця як на інстытуцыйным, так і на індывідуальным узроўнях.
Студэнты/кі павінны мець магчымасць практыкаваць асабістую ініцыятыву, самадысцыпліну і адказнасць, а таксама асэнсоўваць рызыку і прымаць выклікі. Дзе гэта мэтазгодна, гэтыя магчымасці павінны падтрымлівацца прысутнасцю дарослых.
Прызнаецца той факт, што ўсе людзі маюць унікальные таленты і здольнасці. У кожнай школе/каледжы павінны існаваць праграмы, якія дапамагаюць студэнтам/кам рэалізаваць свой патэнцыял.
Мы пабудавалі наш падыход і навучальную праграму на гэтых прынцыпах і натхнілі тысячы людзей знайсці навыкі і ўпэўненасць, каб рабіць пазітыўныя змены ў свеце.
Пасля заканчэння UWC вы зможаце зрабіць наступныя крокі на сваім шляху як ініцыятар зменаў як ва ўніверсітэце, так і ў іншым пакліканні. Вы атрымаеце моцную акадэмічную базу, а таксама лепшае разуменне сябе, навакольнага свету і магчымасці дапамагаць іншым.