Акадэмічнае жыццё

Акадэмічнае жыццё

Большасць студэнтаў ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў, якія наведваюць UWC, навучаюцца па сусветна прызнанай Праграме Дыплома Міжнароднага Бакалаўрыята (IBDP), якая прапануецца ва ўсіх школах і каледжах UWC. Гэта патрабавальны навучальны план, які дазваляе студэнтам/кам даследаваць шэраг прадметаў і ідэй, адначасова развіваючы іх творчыя здольнасці і вывучаючы важнасць актыўнасці і дапамогі іншым.



Фактычна UWC адыграла ключавую ролю ў фарміраванні IBDP яшчэ ў 1960-х гадах, і сувязь паміж IB і UWC застаецца блізкай нават праз дзесяцігоддзі.



IBDP імкнецца “заахвоціць студэнтаў/ак па ўсім свеце стаць актыўнымі і спагадлівымі, стаць здольнымі вучыцца на працягу жыцця і разумець, што іншыя людзі з іх адрозненнямі таксама могуць мець рацыю”. Гэтая праграма карыстаецца павагай у найлепшых універсітэтаў свету за тое, што ў ёй захоўваецца баланс паміж шырынёй і глыбінёй вывучэння прадметаў, а таксама за яе акцэнт на валанцёрства, камунікацыю, камандную працу, лідарства і крытычнае мысленне.
Нягледзячы на тое, што праграма IBDP была даволі прыгнятальнай час ад часу і пра шмат што давялося даведацца, агулам яна зрабіла мяне значна больш упэўненай у сабе і навучыла мяне вучыцца. Мой першы год у каледжы адчуваўся нашмат прасцейшым, чым мой другі год у IBDP. Я больш перакананая ў сваіх словах, таму што спачатку я іх дасканала даследую, і таксама я нашмат лепш пішу.
writing.


- Леанор, выпускніца каледжа UWC Mahindra  


Якія прадметы могуць вывучаць студэнты па праграме IBDP? 

Студэнты IBDP вывучаюць агулам 6 прадметаў, па адным з кожнай з наступных груп:
Група 1: Мова і літаратура
Як правіла, гэта лепшая мова студэнта. Праграма UWC заахвочвае студэнтаў працягваць вывучэнне іх роднай мовы, шмат з якіх даступныя ў якасці курсаў для самастойнага навучання пры падтрымцы школы.
Група 2: Другая мова
Студэнты абавязаныя вывучаць другую мову на адпаведным узроўні. Гэта дапускае вывучэнне новай мовы з нуля, працяг вывучэння мовы на сярэднім узроўні або праходжанне дадатковага моўнага курса.
Група 3: Асоба і грамадства
Усе студэнты абавязаныя абраць гуманітарны прадмет. Варыянты вар’іруюцца ў залежнасці ад школы і ахопліваюць шырокі спектр прадметаў: ад гісторыі, эканомікі, геаграфіі да антрапалогіі, глабальнай палітыкі, філасофіі, а таксама бізнесу-менеджменту.
Група 4: Прыродазнаўчыя навукі
Студэнты павінны выбраць навуковы курс са спісу, які ўключае біялогію, хімію і фізіку, а таксама іншыя варыянты, такія як інфарматыка ў залежнасці ад UWC. Студэнты таксама могуць абраць міждысцыплінарны курс сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, які можна прайсці, каб задаволіць патрабаванні і Групы 3, і Групы 4.
Група 5: Матэматыка
У межах IBDP даступныя два варыянты матэматыкі: аналіз і падыходы (Analysis and Approaches – AA) з акцэнтам на чыстую матэматыку, а таксама прыкладанні і інтэрпрэтацыя (Applications and Interpretation – AI) з акцэнтам на прыкладную матэматыку, статыстыку і мадэляванне. Студэнты абавязаныя прайсці матэматычны курс.
Група 6: Мастацтвы
Варыянты ў групе мастацтваў могуць уключаць у сябе выяўленчае мастацтва, тэатр, музыку і танцы ў залежнасці ад навучальнай установы. Для большай свабоды дзеянняў студэнты могуць замяніць свой прадмет з Групы 6 дадатковым прадметам з Груп 1–4. У залежнасці ад сваіх захапленняў, талентаў і інтарэсаў студэнты могуць атрымаць Дыплом IB з трыма мовамі або дзвюма прыродазнаўчымі ці гуманітарнымі навукамі.
Звычайна студэнты вывучаюць тры прадметы на стандартным узроўні і тры прадметы на вышэйшым узроўні. На вышэйшым узроўні яны павінны прадэманстраваць большы аб’ём ведаў, разумення і навыкаў. Даступныя прадметы могуць вар’іравацца ў розных школах UWC, адлюстроўваючы іх геаграфічнае месцазнаходжанне і спецыялізацыю. Акрамя экзаменаў, курсы IB таксама ўключаюць у сябе курсавыя работы, якія дазваляюць студэнтам самастойна шукаць тэмы для даследавання ў межах прадмета. Вялікая колькасць студэнтаў звязваюць сваё акадэмічнае навучанне са сваімі шырэйшымі інтарэсамі ў такіх галінах, як устойлівае развіццё, міжкультурнае ўзаемаразуменне і сацыяльная справядлівасць.

Прадметы IBDP у UWC (на англійскай)

Акрамя шасці прадметных груп, студэнты выконваюць тры асноўныя кампаненты IBDP, якія з’яўляюцца цэнтральнымі ў філасофіі праграмы. Гэта:

Доўгае эсэ (EE): Студэнты выбіраюць і даследуюць тэму, якая асабліва іх цікавіць, такім чынам развіваючы навыкі самастойнага даследавання і пісьма, неабходныя на ўніверсітэцкім узроўні. Эсэ звычайна пішацца па адным з шасці прадметаў, які вывучае студэнт, і не павінна перавышаць 4000 слоў. Студэнты атрымліваюць падтрымку ад навуковага кіраўніка ў працэсе даследавання і напісання працы.

Тэорыя ведаў (TOK): Гэты курс заахвочвае студэнтаў задумвацца і разважаць пра прыроду ведаў, а таксама ўмацоўваць сувязі паміж рознымі прадметнымі галінамі. Адзнака складаецца з выставы і пісьмовага эсэ.

Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): У аснове праграмы – прыманне адказнасці, развіццё сацыяльных і творчых навыкаў, узаемадзеянне з наваколлем і навучанне спагадліваму стаўленню да іншых люзей. Студэнты ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, накіраваных на развіццё гэтых навыкаў, і адначасова актыўна ўзаемадзейнічаюць з мясцовай супольнасцю.

Іншыя акадэмічныя магчымасці ў UWC

Пасля таго, як студэнт, адабраны Нацыянальным камітэтам UWC, будзе прыняты ў каледж, ён можа падаць заяўку на ўдзел у іншых праграмах IB, даступных у некаторых нашых школах UWC. Даступныя варыянты ўключаюць:
  • International Baccalaureate Career-related Programme (IBCP) (Праграма IB датычная кар’еры) – у Pearson College UWC і UWC Maastricht.
Як і IBDP, IBCP – гэта строгая адукацыйная праграма, якая прапануе студэнтам/кам магчымасць спецыялізавацца ў пэўнай галіне. У UWC студэнты/кі IBCP праходзяць мінімум два курсы IBDP, навучанне, датычнае кар’еры, і асноўны курс IBCP.
  • UWC-IB Pilot Programme: Systems Transformation Pathway (STP) (Пілотная праграма UWC-IB: Шлях Трансфармацыі Сістэм) – у UWC Atlantic і UWC South East Asia
Студэнты, якія навучаюцца па праграме STP, імкнуцца да атрымання поўнага дыплома IB, але вывучаюць камбінацыю з чатырох звычайных прадметаў IB паралельна з спецыяльна распрацаванай міждысцыплінарнай праграмай, складзенай для развіцця навыкаў, поглядаў і здольнасцей, неабходных для рашэння складаных і ўзаемазалежных сістэмных праблем. Гэты індывідуальны курс залічваецца за два прадметы стандартнага ўзроўню IB і ацэньваецца не экзаменацыйным шляхам, а з дапамогай аўтэнтычных аналізаў уздзеяння, разважанняў і партфоліа праекта.
Вы занадта маладыя, каб падаць заяўку ў IBDP?
Даведайцеся больш пра іншыя варыянты, даступныя ў нашых школах UWC (інфармацыя на англійскай мове)
Secret Link