
Кантакты – Кампус Мошы – тэл: +255 27 2755004
Напісаць каледжуUWC East Africa (UWC EA), раней вядомая як Міжнародная школа Мошы, далучылася да UWC у жніўні 2019 г., стаўшы 18-й школай руху ў свеце і другой у Афрыцы. Школа мае два кампусы — у Мошы і Арушы — і прапануе адукацыю студэнтам ва ўзросце ад 3 да 19 гадоў, якія прадстаўляюць больш за 100 нацыянальнасцей. Школа прапануе інтэрнат для студэнтаў Праграмы сярэдняга ўзросту – Middle Years Programme (MYP) на кампусе ў Мошы і для студэнтаў праграмы Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP) на абодвух кампусах.

Кантакты – Кампус Мошы – тэл: +255 27 2755004
Напісаць каледжу
Кантакты – Кампус Аруша – тэл: +255 784 490133
Напісаць каледжуНашыя студэнты вучацца па праграме Міжнароднага бакалаўрыята, якая складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.
Сярэдні памер класа: 18 студэнтаў.
Усе студэнты UWC абавязкова ўдзельнічаюць у праграме Creativity, Activity, Service (CAS). Яны выбіраюць як мінімум адну фізічную, творчую і грамадска-карысную актыўнасць. UWC EA заахвочвае студэнтаў да ўдзелу ў розных міжшкольных спаборніцтвах як на мясцовым, так і на міжнародным узроўнях, што спрыяе іх асабістаму развіццю і задавальненню.
Бадмінтон
Баскетбол
Бокс
Крыкет
Крос
Веласпорт
Футбол
Гімнастыка
Нэтбол
Рэгбі
Софтбол
Плаванне
Тэніс
Фрысбі
Валейбол
Шпацыраванне
Ёга
Зумба
Танцы ў стылі афра
Шахматы
Праграмаванне
Хор каледжа
Грамадскі хор
Кулінарны клуб
Дэбаты
Музычны гурт (Garage Band)
Садоўніцтва
Вязанне
Мадэль ААН
Музыка
Жывапіс
Фатаграфія
Паэзія
Тэатральныя пастаноўкі
TEDx
Выпускны альбом
Дагляд за жывёламі
Дапамога мясцовай бальніцы
Клуб пчалярства
Дагляд за кампусам дзеля экалагічных паляпшэнняў
Акцыі па чысціні
Фермерскі кірмаш
Падтрымка бібліятэкі
Праграма эмацыйнай самападтрымкі студэнтаў
Праекты па перапрацоўцы пластыку
Simba’s Footprint Foundation
Бяздымная кухня (Smokeless Kitchen)
Студэнцкі кліматычны саміт
Праца з дзецьмі ў мясцовым дзіцячым доме
Праца з бежанцамі
Тыдзень праектаў
Аруша — гэта пакрыты зеленню кампус, які займае плошчу ў 40 акраў каля падножжа гары Меру. Мошы, у сваю чаргу, знаходзіцца на падножжы Кіліманджара і арганічна разросся больш чым на 40 акраў. Кампус уяўляе сабой зялёную прастору з мноствам дрэў.
Амфітэатр
Мастацкая і дызайн-студыя
Раздзявальні
Сталовая з залай і тэрасай
Поўнапамерныя палі для футболу і рэгбі
Спартыўная зала з трэнажорамі
Бібліятэка
Медпункт
Шматфункцыянальная зала
Музычная студыя
Шматфункцыянальная пляцоўка для баскетбола, нэтбола і тэніса
Пляцоўка для фітнеса на адкрытым паветры
Адкрыты басейн
Сцэна
Невялікае поле для гульняў 7 на 7
Агульная пляцоўка для студэнтаў
Тэатр
Бегавая дарожка на 400 метраў
Абодва кампусы ствараюць выдатныя ўмовы для студэнтаў: яны абсталяваныя дворыкамі, кухнямі, пральнямі, навучальнымі пакоямі і Wi-Fi. У Арушы новабудаваныя дамы Jacaranda, Baobab and Acacia здольныя размясціць да 120 студэнтаў IB diploma. Кампус у Мошы мае 9 дамоў для студэнтаў ад 8 гадоў.
Ты можаш падаць заяўку ў UWC East Africa праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь.
Нацыянальныя камітэты прадстаўляюць UWC больш чым у 150 краінах і рэгіёнах па ўсім свеце.