Распаўсюджваць інфармацыю пра UWC і UWC Беларусь лёгка, незалежна ад таго, колькі часу ў вас ёсць!
Менш за 30 секунд: Пастаўце «лайк» нашай старонцы ў Facebook, падпішыцеся на наш Instagram або канал у Telegram і распавядзіце пра нас сям’і і сябрам!
Менш за 10 хвілін: Падзяліцеся нашымі рэкламнымі матэрыяламі на сваіх старонках у сацыяльных сетках і раскажыце сваім падпісчыкам, чаму ім варта падавацца ў UWC. Вы знойдзеце шмат матэрыялаў на нашых старонках у Telegram і Instagram.
Менш за 30 хвілін: Напішыце артыкул або зрабіце відэа/графічны постэр пра UWC і падзяліцеся ім са сваімі падпісчыкамі.
Калі ў вас ёсць уласная гісторыя, раскажыце яе нам на [email protected] — магчыма, мы выкарыстаем яе ў нашых інфармацыйных матэрыялах.