UWC Mahindra College

245 студэнтаў | 16-19-гадоў

Пуна, Індыя

1997

Banner imageBanner imageBanner image

У 1997 годзе быў заснаваны UWC Mahindra College (MUWCI). Гэта дынамічны каледж, размешчаны на пагорках сельскай мясцовасці штата Махараштра ў Пуне, Індыя; ён вядомы сваёй інавацыйнай вучэбнай праграмай і ўдзелам у жыцці мясцовай супольнасці. Такія праграмы як International Baccalaureate’s (IB) World Studies Extended Essay і the Film Studies былі ўпершыню распачатыя тут, а таксама каледж з’яўляецца месцам дзейнасці Фонду Акшара, які спрыяе лакальнаму ўплыву і дае студэнтам магчымасці для праект-арыентаванага навучання і валанцёрскіх ініцыятыў.

Тры ўнікальныя рысы
  • Багаццё школьнай праграмы: MUWCI вядомы інавацыямі ў школьнай праграме, а некаторыя распрацаваныя тут праграмы былі ўключаны ў сусветную праграму Міжнароднага бакалаўрыята. Нядаўна MUWCI прадставіў уласную сістэму навучання MUWCI Core, якая складаецца з чатырох асноўных адукацыйных кірункаў: сацыяльнага і эмацыйнага, прыроднага і экалагічнага, мясцовага, палітычнага. Навучанне ў MUWCI цесна звязана з наваколлем, таму па заканчэнні школы студэнты атрымліваюць сертыфікат аб праектнай адукацыі (Project-based Certificate).
  • Студэнцкая ініцыятыва: Студэнты актыўна ўдзельнічаюць у працэсе прымання шматлікіх рашэнняў, якія ўплываюць на жыццё кампуса. Сярод такіх можна вызначыць стварэнне і правядзенне ініцыятыў па кіраванні рэсурсамі як самога кампуса, так і суседніх вёсак. Вялікі ўплыў студэнтаў таксама прыводзіць да стварэння праектаў, правядзенне якіх становіцца пастаяннай традыцыяй. Напрыклад, Фонд Супольнасці і штогадовы Тэатральны Сезон, калі студэнты ставяць п’есы па ўсім кампусе на працягу двух тыдняў у лютым.
  • Паглыбленне ў індыйскую культуру: У каледжы на студэнтаў добра ўплывае не толькі этнічная разнастайнасць у класе, але і моўнае і культурнае багацце рэгіёна. Такія курсы, як “Гэта Індыя“ і “Сусветныя Пытанні“ дапамагаюць студэнтам паглыбіцца ў культурны кантэкст Індыі, а таксама дораць ім унікальныя магчымасці ўзаемадзеяння з супольнасцю. Падчас тыдня праектаў (Project Week) і тыдня падарожжаў (Travel Week) студэнты могуць пабачыць іншыя часткі краіны.

MUWCI прапануе двухгадовы адукацыйны шлях для студэнтаў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў: праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). IBDP складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў.

Сярэдні памер класа: 15 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская літаратура, англійская A мова і літаратура, хіндзі літаратура, іспанская літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы, мова і культура
  • Вывучэнне мовы: французская B, французская Ab Initio, хіндзі B, іспанская Ab Initio, іспанская B
  • Асоба і грамадства: эканоміка, гісторыя, глабальная палітыка, філасофія, псіхалогія
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, тэатр, фільм
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці. Нашая праграма Triveni (CAS) факусуецца на ўзаемадзеянні з супольнасцю, навучанні на прыродзе і з’яўляецца ключавым кампанентам адукацыі ў MUWCI. Каледж таксама прапануе шматлікія інклюзіўныя мерапрыемствы на кампусе, дзе шануецца разнастайнасць студэнтаў і традыцый мясцовай супольнасці.

Праграмы CAS змяняюцца штогод, бо яны распрацоўваюцца студэнтамі пры дапамозе выкладчыкаў. Звычайна мы прапануем больш за 30 творчых і фізічных заняткаў і больш за 25 адукацыйных магчымасцяў як на кампусе, так і па-за яго межамі. Прыклады заняткаў вы можаце паглядзець ніжэй:

Фізічныя актыўнасці

Бадмінтон

Баскетбол

Балівуд Трывені (Bollywood Triveni)

Афра-Лацінскія танцы

Крыкет – для пачаткоўцаў

Фрызбі

Тэніс

Валейбол

Баявыя мастацтвы для пачаткоўцаў

Настольны тэніс

Ёга і медытацыя

Футбол

Футбол для вопытных

Творчая дзейнасць

Арабская мова з сябрамі

МасТав (Мастацкае Таварыства) ArtSoc

Клуб керамікі

Балівуд

Клуб “Stonks”

Ансамбль

Hair Workshop

праект “Humans of MUWCI”

Імправізацыйны тэатр

K-Dance Sitar

Lingua Franca

Manlymen

Мадэль ААН

MUWCI-preneurs

MUWCI Techraiders

MUWCI падкаст

Выраб паперы і вязанне

Race Space Spectrum

Rhetorix Music

Імправізацыйны танец

Мода з выкарыстаннем экалагічных матэрыялаў

Лабараторыя пісьма

Сацыяльнае валанцёрства

Amaavasya

Amnesty International

Служба выратавання жывёл

Астранамічны цэнтр × Навука ў сярэдняй школе

AVNI: Лісты дзеля навучання Аруні

Біяманіторынг

Супольны тэатр

Камп’ютары для ўсіх

Dukaan

Пажарная і выратавальная служба

Фітнес і харчаванне: трэнажорная зала

Глабальныя справы

Gomukh

Зялёная каманда

Супольны тэатр “Крыя Шываджы”

ЛГБТК+

Бібліятэчная служба

Святло і гук: рамонт вакол нас

МедСуполка

СМІ MUWCI

Вячэрняя школа

Служба адукацыі на свежым паветры

Эмацыйная самападтрымка студжнтаў

Праект “Сіта”

Sadhana Friends

Фонды супольнаснай службы

SuperPeople

The UWC Buzz

Падарожжа з мастацтвам

Размешчаны на прыгожым узгорку ў сельскай мясцовасці Махараштры, MUWCI мае вялікі кампус плошчай 180 акраў, створаны спецыяльна для адукацыйных мэтаў, з рэзервам біяразнастайнасці ў межах горнага хрыбта Сах’ядры — аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Медыцынскі цэнтр

Сцэна тэатра

Адкрыты басейн

Трэнажорная зала

Футбольнае поле

Тэнісныя корты

Мастацкі цэнтр

Музычная зала

Баскетбольныя пляцоўкі

Унутраны корт для бадмінтона

Паласа перашкод (лазанне па вяроўках, скаладром, “манкі-бар”)

Каякінг

Домік на дрэве

Тэлевізійная зала

Шматфункцыянальная зала

Прасторы для духоўнай практыкі

Лічбавая кінастудыя

Кафэтэрый (унутраны і адкрыты)

Бібліятэка

Мастацкая студыя

ІТ-цэнтр

Сацыяльны цэнтр: пакой адпачынку, крама з перакусамі, крама для адукацыі на прыродзе

Жыллё для студэнтаў:

MUWCI падзелены на пяць “вадаў” (жыллёвых кластараў). Студэнты жывуць з адноснай самастойнасцю і адказнасцю ў дамах на васьмярых, размешчаных вакол агульнага ўнутранага двара. У кожным пакоі жывуць чатыры студэнты з розных кантынентаў. Так званыя “бацькі вадаў” і іншыя выкладчыкі з’яўляюцца часткай супольнасці вады, жывуць побач са сваімі сем’ямі і хатнімі жывёламі. Жылыя будынкі ўключаюць агульныя пакоі з кухнямі і асобныя пральныя памяшканні.

Медыцынскае забеспячэнне
  • штатны ўрач і медсястры
  • Медыцынскі цэнтр на 16 ложкаў, укамплектаваны ўрачом, які жыве на тэрыторыі кампуса, і медсёстрамі, што працуюць на поўную стаўку
  • Кансультацыі спецыялістаў і шпіталі даступныя ў г. Пуне, у 90 хвілінах ад кампуса; транспарціроўка магчымая на каледжанскай хуткай дапамозе
Адукацыйны і эмацыйны дабрабыт
  • Куратары з ліку выкладчыкаў і “бацькі вадаў” (жыллёвых супольнасцяў) забяспечваюць пастаянную падтрымку студэнтам
  • Кіраўнік студэнцкага жыцця і іншыя супрацоўнікі, якія жывуць на тэрыторыі кампуса, сканцэнтраваны на пытаннях дабрабыту студэнтаў
  • Псіхолаг даступны на тэрыторыі кампуса
  • Псіхіятрычныя спецыялісты даступныя для кансультацый у Пуне па неабходнасці

Ты можаш падаць заяўку праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці UWC Global Selection Programme.
Нацыянальныя камітэты прадстаўляюць UWC больш чым у 150 краінах і рэгіёнах па ўсім свеце.

Filter

Прабачце!

Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.

Secret Link