Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa

620 студэнтаў | 11-20 гадоў

Мбабанэ, Эсваціні

1963

Banner imageBanner imageBanner image

Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa (WK UWCSA) быў заснаваны ў 1963 годзе ў адказ на сегрэгаваную і несправядлівую сістэму адукацыі ў Паўднёвай Афрыцы. Тэрыторыя, на якой размешчана школа, першапачаткова была фермай пад назвай «Waterford Park Estate», і «Kamhlaba», што значыць «належнае да свету» або «належнае да зямлі» – без адрозненняў, такіх як раса ці рэлігія. У адрозненне ад усіх іншых школ і каледжаў UWC, навучальны год у Уотэрфард-Камхлабе доўжыцца са студзеня па лістапад.

Тры ўнікальныя рысы
  • Моцныя сувязі з мясцовымі актывістамі: Дзякуючы працы ў мясцовай супольнасці школа мае цесныя сувязі з мясцовымі арганізацыямі, такімі як лагер бежанцаў і пункты сацыяльнай дапамогі (цэнтры сацыяльнай дапамогі дзецям).
  • Адзіная школа UWC якая працуе па календары паўднёвага паўшар’я: У той час як навучальны год у іншых школах UWC звычайна доўжыцца з верасня па май, у Waterford навучанне па норме паўднёвага паўшар’я пачынаецца ў студзені.
  • Першая шматрасавая школа ў Паўднёвай Афрыцы: WK UWCSA была першай шматрасавай школай у Паўднёвай Афрыцы; заснаваная як прамая рэакцыя на сістэму апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы, якая ўкараняла расавую сегрэгацыю і не дазваляла агульнага навучання для прадстаўнікоў розных рас. Гісторыя прыняцця і ухвалення разнастайнасці па ўсёй Афрыцы і за яе межамі глыбока ўкаранёная ў духу Уотэрфард Камхлаба. Яна працягвае быць асновай каштоўнасцяў каледжа і сёння.

У апошнія два гады навучання нашы студэнты праходзяць Праграму міжнароднага бакалаўрыята (IBDP), якая складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў. Мы таксама прапануем пашыраны перыяд уводзінаў, каб дапамагчы ў авалоданні англійскай мовай.

Сярэдні памер класа: 17 студэнтаў

Праграма Pre-IBDP і ніжэйшыя класы

Акрамя IBDP, WK UWCSA прапануе класы 1–4. Класы 1 і 2 накіраваны на засваенне базавых навыкаў у змешаных па здольнасцях класах пад кіраўніцтвам настаўніка-куратара, у той час як клас 3 уводзіць выбар прадметаў у галіне творчага мастацтва і моў. Класы 4 і 5 арыентаваны на атрыманне кваліфікацыі Cambridge IGCSE, рыхтуючы студэнтаў да разнастайных акадэмічных шляхоў і глабальных выклікаў.

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: English Literature, English Language & Literature, Siswati Literature
  • Вывучэнне мовы: English B, French B, French B Ab initio, Spanish B, Spanish B Ab initio
  • Асоба і грамадства: эканоміка, гісторыя, філасофія, глабальная палітыка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, сусветныя мастацтвы і культуры, псіхалогія
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, музыка, тэатр
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Фізічныя актыўнасці

Атлетыка

Бадмінтон

Баскетбол

Каноэ

Паходы

Хакей

Нэтбол

Скалалазанне

Рэгбі

Футбол

Плаванне

Тэніс

Творчая дзейнасць

Шахматы

Форум развіцця лідэрства

Link Group

Мадэль ААН

Сад пермакультуры

Публічныя выступленні і дэбат

Клуб пісьма

Сацыяльнае валанцёрства

AWARE

Ініцыятыва падтрымкі кар’еры (CSI)

Служба дзяржаўнай бальніцы

Link Group

Лагер бежанцаў Mpaka

Msunduza Care Point

Група эмацыйнай узаемападтрымкі

Сад пермакультуры

Salvation Army (Армія выратавання)

Дашкольны цэнтр Sobhiyezo

Плаванне SOS Sportland

Vision Comserve

Маладыя героі

І шмат іншага!

Размешчаны на вяршыні гары ў Сідвашыні, у 10 хвілінах язды ад сталіцы Эсваціні Мбабане, знаходзіцца збор каляровых дамоў і будынкаў – гэта Waterford Kamhlaba UWCSA. Первоначальна распрацаваны знакамітым архітэктарам і бацькам студэнтаў WK Амансіа (Панчо) Гудэсам, Waterford вырас як фізічна, так і па колькасці студэнтаў. Супольнасць Waterford моцна ўплывае на сацыяльны, гістарычны і культурны кантэкст Эсваціні.

Медыцынскі цэнтр

Тэатральная сцэна

Амфітэатр

Студыя танца

IT цэнтр

Адкрыты басейн

Трэнажорная зала

Футбольнае поле

Баскетбольныя пляцоўкі

Тэнісныя корты

Цэнтр мастацтваў

Фоталабараторыя

Музычны пакой

Жыллёвыя ўмовы:

У каледжы ёсць восем студэнцкіх інтэрнатаў. Як правіла, хлопчыкі і дзяўчынкі размяшчаюцца асобна на розных паверхах ці ў розных крылах. Большасць студэнтаў жывуць у пакоях па чатыры чалавекі, звычайна розных нацыянальнасцяў і культур. Ва ўсіх дамах ёсць агульны пакой, кухня і ціхі пакой для вучобы з кампутарам і доступам да Wi-Fi.

Медыцынскае забеспячэнне
  • Штатная медсястра на кампусе
  • Два школьныя псіхолагі
  • Прыватная клініка ў межах 10 хвілін ад кампуса
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыйны дабрабыт вучняў праз:

  • Намесніка дырэктара па студэнцкім дабрабыце
  • Загадчыка інтэрнатаў, які аказвае падтрымку і даглядае вучняў, якія пражываюць на кампусе
  • Школьных псіхолагаў, якія аказваюць дадатковую падтрымку ў сферы псіхічнага здароўя
  • Настаўніцкія групы ў якія размеркаваныя ўсе студэнты

Ты можаш падаць заяўку праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці праз UWC Global Selection Programme.

Filter

Прабачце!

Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.

Secret Link