UWC Mostar

204 студэнты | 15-19 гадоў

Мостар, Боснія і Герцагавіна

2006

Banner imageBanner imageBanner image

Заснаваны ў 2006 годзе, UWC Mostar — адзіны каледж UWC, пабудаваны ў пост-канфліктнай краіне. Каледж імкнецца «будаваць масты паміж людзьмі і культурамі праз натхняльную, якасную адукацыю». UWC Mostar робіць унікальны ўнёсак у мірабудаўніцтва і развіццё горада Мостара і Босніі і Герцагавіны, дэманструючы праз мясцовыя партнёрствы, як адукацыя можа аб’ядноўваць, натхняць і ўдзельнічаць у стварэнні мірнай і  ўстойлівай будучыні.

Тры ўнікальныя рысы
  • Першы каледж са шчырай мэтай садзейнічаць аднаўленню постканфліктнага грамадства: UWC Mostar вучыць студэнтаў пазнаваць і шанаваць культурныя адрозненні, адначасова распаўсюджваючы ідэі роўнасці, талерантнасці і крытычнага мыслення.
  • Мясцовая супольнасць: Узаемадзеянне навучэнцаў з мясцовай супольнасцю – сутнасць UWC у Мостары. Кожны год студэнты і супрацоўнікі арганізуюць больш за 100 праектаў, якія адкрыты для жыхароў Мостара і больш шырокай супольнасці.
  • Фонд «Адукацыя ў дзеянні»: UWC Mostar быў заснаваны фондам «Адукацыя ў дзеянні». Фонд імкнецца стаць пачаткоўцам адукацыйных рэформаў у краіне і забяспечыць высокаякасную падрыхтоўку настаўнікаў з асаблівым акцэнтам на аб’ектыўную знешнюю ацэнку, інавацыі ў навучальных праграмах і сучасныхя метады навучання.

Нашыя вучні праходзяць навучанне па праграме Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP), якая ўключае тры асноўныя кампаненты і шэсць прадметных груп.

Сярэдні памер класа: 13 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская мова і літаратура, англійская літаратура, боснійская літаратура, харвацкая літаратура, сербская літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы 
  • Вывучэнне мовы: англійская B, нямецкая Ab Initio, нямецкая B, іспанская Ab Initio, іспанская B
  • Асоба і грамадства: эканоміка, гісторыя, сацыяльная і культурная антрапалогія, глабальная палітыка
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, тэатр
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Фізічныя актыўнасці

Сучасныя танцы павышанага ўзроўню

Плаванне павышанага ўзроўню

Плаванне для пачаткоўцаў

Бадмінтон

Баскетбол

Скалалазанне

Футбол

Заняткі ў трэнажорнай зале

Падрыхтоўка да паўмарафону

Krav Maga

Лацінаамерыканскія танцы

Баявыя мастацтва – самаабарона

Арганізацыя актыўнасцей на прыродзе

Пінг-понг

Паветраная гімнастыка з выкарыстанннем шоўка

Дубка (баснійскія традыцыйныя танцы)

Валейбол

Воркаут

Ёга

Творчая дзейнасць

3D-мадэляванне

Амерыканская мова жэстаў

Астралогія

Астраномія

Кніжны клуб

Шахматы

Інфарматыка

Творчае пісьмо

Вязанне кручком

Дэбаты

Гатаванне дэсертаў

Прадпрымальніцтва

Еўрапейскі моладзевы парламент

Фільм

Французская мова

Геймінг

Гістарычны клуб

Японская мова

Матэматычнае спаборніцтва

Мадэль ААН

Музычны ансамбль

Музычная вытворчасць

Музычны тэатр

Газета

Філасофія

Паэтычнае спаборніцтва UWCiM

Паэзія

Рабататэхніка

Вулічнае мастацтва

TEDxUWCiM

UWCiM Legal

Кансалтынг-каманда

Відэа-/кінатворчасць (з дапамогай мабільных тэлефонаў)

Выпускны альбом

Сацыяльнае валанцёрства

Яркая ўсмешка

Дзіцячы садок “Ciciban”

Тыдзень культуры

Прытулак для сабак

Экаасвета/Садоўніцтва

Размоўныя заняткі па англійскай мове

Падтрымка па англійскай мове

«Сатры нянавісць»

FemX Dignitet

Fixing CAS

Gen Z: UWCiM

Дом для пажылых людзей

Паспявай за UWCiM

Дакументаванне

Бібліятэка Kosaca

Памочнік лабаранта

Супрацоўніцтва ў лабараторыі

Los Rosales

Матэматычная каманда CAS + навуковае заданне

Force

MOPS

Музычны пакой

Дзіцячы дом

Падтрымка аднагодкаў

Дзіцячы садок “Radobolja”

Rhythmba

Special Needs School

Workshop CAS

UWC Mostar адрозніваецца ад іншых UWC каледжаў сваім унікальным гарадскім размяшчэннем, бо знаходзіцца ў цэнтры горада побач з Мостарскай гімназіяй. Для заняткаў па прыродазнаўчых навуках выкарыстоўваюцца добра абсталяваныя лабараторыі ў гімназіі, а класы, прасторная бібліятэка і пляцоўкі для сустрэч размешчаны ў агульных памяшканнях.

Бібліятэка

Вялікая вучэбная зала

Спартыўная зала

Футбольнае/гандбольнае поле

Валейбольная пляцоўка

Лёгкаатлетычная дарожка

Доступ да мясцовага басейна

Сталовая каледжа

Студыя выяўленчых мастацтваў

Студыя тэатральнага мастацтва

Музычная зала

Жыллё для студэнтаў:

Каледж мае студэнцкія рэзідэнцыі, размешчаныя па ўсёй вёсцы Дуіна. Пакоі адрозніваюцца памерам і могуць быць аднамеснымі, двухмеснымі, трохмеснымі або чатырохмеснымі. Кожная рэзідэнцыя ўнікальная, і гэта адлюстроўваецца ў размеркаванні студэнтаў/пакояў і выгод. Кожная рэзідэнцыя знаходзіцца пад наглядам аднаго або некалькіх настаўнікаў.

Медыцынскае забеспячэнне
  • У школе прысутнічае доктар
  • Дзяжурная медсястра каледжа кожны дзень наведвае ўсе пяць рэзідэнцый
  • Медсястра прымае візіты ў кансультацыйным офісе
  • Лёгкадаступная медыцынская дапамога ў горадзе як для фізічнага, так і псіхічнага здароўя
  • Хуткая медыцынская дапамога, медыцынскія паслугі і бальніцы даступны ў горадзе Мостар
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыйны дабрабыт студэнтаў праз:

  • Каманду спецыялістаў, які аказвае падтрымку псіхічнага здароўя студэнтаў
  • Прызначэнне кожнаму студэнту настаўніка, які аказвае як асабістую, так і акадэмічную падтрымку.
  • “House Parents” у кожнай рэзідэнцыі аказваюць практычную падтрымку ў самастойным пражыванні.
  • Два дадатковыя “House Parent” і настаўнікі, якія аказваюць падтрымку ў пражыванні ў выходныя дні.
  • Каардынатара падтрымкі навучання
  • Праграму падтрымкі аднагодкаў, дзе студэнты навучаюцца аказваць падтрымку іншым студэнтам
  • Ментара, які дапамагае студэнтам у развіцці больш глыбокага разумення праблем, звязаных з расізмам
  • Ментар для ЛГБТК+ студэнтаў

You can apply thТы можаш падаць заяўку праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці UWC Global Selection Programme.

Filter

Прабачце!

Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.

Secret Link