UWC Costa Rica

600 студэнтаў | 16-19-гадоў

Санта Ана Даўнтаўн, Коста Рыка

1963

Banner imageBanner imageBanner image

Як адзіны UWC у Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне, UWC Costa Rica (UWC CR) прапануе двухмоўную праграму, магчымасці даведацца больш пра сацыяльную, палітычную і культурную гісторыю рэгіёна, а таксама магчымасці даследаваць Коста-Рыку. Краіна мае даўнюю гісторыю міру, дэмакратыі, аховы навакольнага асяроддзя і дэмілітарызацыі, што стварае ідэальныя ўмовы для распрацоўкі вучэбнай праграмы UWC Costa Rica.

Тры ўнікальныя рысы
  • Устойлівае развіццё: Каледж вызначае ўстойлівасць як светапогляд і этычны кірунак які заснаваны на балансе і дабрабыце і ўзаемнасці. Гэтая канцэпцыя інтэгравана ў вучэбную праграму, каб спрыяць навучанню ў прыроды і новым педагагічным метадам. Каледж таксама мэтанакіравана будуе новы кампус у адпаведнасці з гэтым прынцыпам, звяртаючы ўвагу на праблему змены клімату праз практыку ўстойлівага будаўніцтва і аднаўлення прыродных запаведнікаў на сваёй тэрыторыі.
  • Праграма “Праваднік змен”: эксперыментальнае навучанне, дзе студэнты ўсведамляюць сваю здольнасць да пазітыўных змен. Студэнты фарміруюць праектныя каманды і супрацоўнічаюць з мясцовымі супольнасцямі або арганізацыямі, каб атрымаць пакрокавы вопыт у распрацоўцы, рэалізацыі і ацэнцы праекта з пункту гледжання сацыяльнага прадпрымальніцтва. Праекты сканцэнтраваны на актывізме, сацыяльным прадпрымальніцтве, тэхналогіях і навуках.
  • Ініцыятывы па дабрабыце: Ініцыятывы ў UWC ствараюць бяспечнае, падобнае да хатняга асяроддзе, якое спрыяе прыналежнасці, узаемаразуменню і адкрытаму навучанню. Заснаваныя на прынцыпах устойлівага развіцця каледжа, гэтыя ініцыятывы прывіваюць доўгатэрміновыя навыкі эмацыйнага дабрабыту, здаровых адносін, кіравання стрэсам, міжкультурнай камунікацыі і ўзаемаразумення ў супольнасці UWC.

Нашы студэнты навучаюцца па праграме Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP), якая складаецца з трох асноўных кампанентаў і шасці груп прадметаў. Мы з’яўляемся двухмоўным каледжам, і IBDP прапануецца на іспанскай і англійскай мовах.

Сярэдні памер класа: 13 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская літаратура, англійская мова і літаратура, іспанская мова і літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы
  • Вывучэнне мовы: англійская B, французская B, іспанская B, французская AB Initio, іспанская AB Initio
  • Асоба і грамадства: эканоміка, геаграфія, гісторыя на англійскай, гісторыя на іспанскай, сацыяльная і культурная антрапалогія на англійскай, глабальная палітыка на англійскай, псіхалогія на англійскай, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя на англійскай і іспанскай
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA) на англійская, матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI) на англійская і іспанскай
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва на англійскай, тэатр на англійскай
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Фізічныя актыўнасці

Ёга

Кросфіт

Фрызбі

Веласпорт

Настольны тэніс

Валейбол

Футбол

Баскетбол

Паветраныя палотны

Афратанцы, азіяцкія танцы і гарадскія/сучасныя танцы

Самаабарона

Плаванне

Паходы

Каратэ

Рэгбі

Бег

Плаванне

Зумба

Творчая дзейнасць

Аранжарэя

Школьныя натуралісты

Эка-цэгла/эка-рамёствы

Пераасэнсаванне адкідаў

Кліматычнае дзеянне

Коміксы

Мадэль Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

Мастацтвазнаўства

Арыгамі

Шахматы

Творчае пісьмо

Стварэнне лічбавага кантэнту

Музычны ансамбль

Кінавытворчасць

Паэзія Rhymer’s

Музыка

Праграмаванне(IT)

Сацыяльнае валанцёрства

Lifting Hands

Глабальныя праблемы

Здаровая мужнасць

Антырасізм, разнастайнасць, інклюзія і справядлівасць

Школьная газета

Касметыка для нашай супольнасці

Група падтрымкі аднагодкаў

Праца з карэннымі супольнасцямі

Праца з уцекачамі

Праца з маленькімі дзецьмі (пачатковая школа)

Дагляд за кампусам

Новы кампус UWC Costa Rica размешчаны ў гарах Сан-Ісідра-дэ-Эрэдыя, на ўнікальным кавалку зямлі побач з Нацыянальным паркам Браўліа Карыльё. 48 гектараў прыроды дазволяць студэнтам і гасцям акунуцца ў новае навучальнае асяроддзе, расслабіцца на сцежках па ўсім кампусе, даведацца пра розныя экасістэмы флоры і фаўны нацыянальнага парку, і дыхаць свежым горным паветрам. Наш цяперашні кампус у самым цэнтры Санта-Аны дазваляе студэнтам непасрэдна ўзаемадзейнічаць з костарыканскай супольнасцю, знаходзячыся ў атачэнні прыроды.

Медыцынскі цэнтр і месцы медыцынскай ізаляцыі

Амфітэатр

Басейн за межамі кампуса

Спартзала

Баскетбольныя пляцоўкі

Бібліятэка

Мастацкі цэнтр

Футбольнае поле

Сацыяльны цэнтр

Кампус плошчай 48 гектараў побач з Нацыянальным паркам і турыстычным сцежкамі

Жыллё для студэнтаў:

У кожным інтэрнаце ў Санта-Ане пражывае ад 24 да 28 студэнтаў. У нас ад двух да чатырох студэнтаў у пакоі, якіх падтрымліваюць два студэнцкіх памочнікі (якія праходзяць пастаяннае навучанне і маюць падтрымку дарослых) і адзін дарослы каардынатар, які жыве побач з кожным будынкам.

Студэнты могуць заставацца ў кампусе або ў прыёмных сем’ях падчас канікул. Улетку студэнты павінны вярнуцца да сваіх сем’яў.

Медыцынскае забеспячэнне
  • Дзве штатныя медсястры
  • Парамедыкі ў буднія дні вечарам і ў выходныя
  • Адзін лекар з прыёмным графікам
  • Кругласутачная служба хуткай дапамогі
  • Сучасныя прыватныя бальніцы знаходзяцца ў 15 хвілінах ад школы, дзе ў нас ёсць прыватная медыцынская страхоўка
  • Студэнты таксама маюць дзяржаўную страхоўку здароўя
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыйны дабрабыт вучняў праз:

  • Актуальныя тэмы, якія разглядаюцца ў групавых занятках і гутарках
  • Працу псіхалагічных кансультантаў, якія прадстаўляюць індывідуальную падтрымку на кампусе
  • Ментараў, якія падтрымліваюць студэнтаў з асаблівымі акадэмічнымі патрэбамі
  • Восем каардынатараў інтэрнатаў, якія працуюць у буднія дні, і персанал інтэрнатаў,  даступны ў выходныя
  • Кругласуткавую медыцынскую падтрымку
  • Двух супрацоўнікаў у начныя змены
  • Доступ да знешніх спецыялістаў, такіх як псіхатэрапеўты і псіхіятры, у канкрэтных выпадкаў
  • Амбасадараў дабрабыту (групу студэнтаў, якія далучаюцца да каманды па пытаннях дабрабыту) для сумеснага правядзення мерапрыемстваў і семінараў, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця

Ты можаш падаць заяўку ў UWC Costa Rica праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці праз UWC Global Selection Programme.

Filter

Прабачце!

Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.

Secret Link