UWC Changshu China

620 студэнтаў | 15-19 гадоў

Цзянсу, Кітай

2015

Banner imageBanner imageBanner image

UWC Changshu China (UWCCSC) быў заснаваны ў 2015 годзе як першы каледж UWC на ​​мацерыковым Кітаі па ініцыятыве выпускніка UWC Марка Цзяпэна Ванга. З моманту свайго адкрыцця каледж значна вырас і сёння ў ім навучаецца 620 студэнтаў. UWC Changshu China прапануе навучанне у 10, 11 і 12 класах (таксама вядомых як падрыхтоўчы IBDP і IBDP), прычым большасць замежных студэнтаў навучаюцца ў 11 і 12 класах UWC CSC.

Тры ўнікальныя рысы
  • Кітайская культура: кожны студэнт праходзіць як мінімум адзін курс звязаны з Кітаем, гэта можа быць мова, літаратура або культура, што дазваляе паглыбіцца ў асяроддзе кітайскай мовы, а таксама ў багаты кітайскі культурны кантэкст. Праграма Чжы Сін («навучанне праз дзеянне») дазваляе даследаваць кітайскую культуру праз узаемадзеянне з супольнасцю.
  • Моладзевае лідэрства: у многіх мерапрыемствах Чжы Сін ёсць студэнты-лідары, якія выкарыстоўваюць свае веды і вопыт, каб дапамагчы аднакласнікам дасягнуць поспеху ў гэтых мерапрыемствах, выступаючы ў якасці станоўчых прыкладаў для сваіх аднагодкаў, а таксама кідаючы выклік самім сабе.
  • Ахова навакольнага асяроддзя: студэнты ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах, як перапрацоўка адкідаў, арганічнае земляробства і ахова балотных біясістэм, аказваючы станоўчы ўплыў на супольнасць.

UWC Changshu China прапануе праграму падрыхтоўкі да IBDP для вучняў 10 класа, а таксама навучальную праграму Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP). Праграма падрыхтоўкі да IBDP накіравана на тое, каб вучні набылі навыкі і веды, неабходныя для паспяховага паступлення на праграму IBDP.

Сярэдні памер класу: 20 студэнтаў

Праграма Pre-IBDP (падрыхтоўчая)

UWC Changshu China прапануе праграму Pre-IBDP для вучняў 10 класа, а таксама навучальны план па праграме Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP). Праграма Pre-IBDP накіравана на тое, каб навучэнцы набылі навыкі і веды, неабходныя для паспяховага паступлення на праграму IBDP.

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)
Асноўныя кампаненты

Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.

Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.

Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.

Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская літаратура, англійская мова і літаратура, кітайская літаратура, кітайская мова і літаратура, іспанская літаратура, іспанская мова і літаратура, самастойна вывучаная літаратура з падтрымкай школы
  • Вывучэнне мовы: кітайская B, англійская B, французская Ab Initio, французская B, нямецкая Ab Initio, нямецкая B, іспанская Ab Initio, іспанская B
  • Асоба і грамадства: эканоміка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя, геаграфія, гісторыя, філасофія, псіхалогія
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, музыка, тэатр, фільм
Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Фізічныя актыўнасці

Бадмінтон

Баскетбол

Альпінізм

Футбол

Каякінг

Роварны спорт

Парусны спорт

Ёга

Тэніс

Валейбол

Настольны тэніс

Плаванне

Фрызбі

Стральба з лука

Выратавальная служба CSC

Творчая дзейнасць

Мадэль ААН

Выпускны альбом

Музыка

Аркестр

Хор

Сусветныя навіны

GIF

Дэбаты па-англійску

Дэбаты па-кітайску

Праграмаванне сярод дзяўчат

Мода

Творчае пісьмо ў розных медыя

Садоўніцтва

Ахова птушак

Танец дракона

Танец льва

Кітайскае тэатральнае мастацтва

Біг-бэнд CSC

Паліфанічная музыка

Хіп-хоп танец

Тэатр Theaomai

Кітайскі аркестр

Мадэль суда

Прадпрымальніцтва

Misland Periodic Office

Супольнасць CSC

Праграма кінематаграфіі

Сацыяльнае валанцёрства

PVO

Матэматычнае кола

ULAB

History Bee

HOPE

Бібліятэчны камітэт

PSYCHO-PHILO

Таварыства эканомікі і фінансаў

Дзеці зорак

Група падтрымкі аднагодкаў

Them

ASAP

Life Tracing

FRC

U-SCRIPT

THINKERS

Тэхналагічная каманда

Медыягрупа

The CSC Occurrences News

TEDx

Пластык 0%

Кропля возера Куньчэн

Экалагічныя воіны

Адзін пакой

HEALF

Chiwise

Лінгвістыка

Spectrum

Bye-Binary

SAWA-Share Art with All

UWC Changshu — гэта нядаўна пабудаваная сучасная школа. Яна была спраектавана вучнем вядомага архітэктара І. М. Пэя. Кампус бездакорна добраўпарадкаваны ў стылі традыцыйнага кітайскага саду і размешчаны на беразе возера Куньчэн, з уласнай гаванню, дзе прышвартаваны паруснікі, каякі, лодкі-драконы і дошкі для веславання.

Медыцынскі цэнтр

Тэатральная сцэна

Басейн

Трэнажорная зала

Баскетбольныя пляцоўкі

Тэнісныя корты

Цэнтр мастацтва

Музычная студыя

Студыя дызайна

Футбольнае поле

Блэкбокс

віды спорту на возеры Кунчэн (парусны спорт, каякінг, драконскія лодкі, сапбордынг)

Цэнтр дабрабыту

Жыллё для студэнтаў:

У кожным пакоі пражываюць па чатыры студэнты, размешчаныя ў дамах прыкладна па 50 чалавек. Кожны студэнт мае ложак, пісьмовы стол з выглядам у акно і гардэроб. Агульныя пакоі служаць прасторамі для навучання, адпачынку і зносін паміж студэнтамі. Студэнты, якія навучаюцца па праграме дыплома UWC, жывуць на галоўным кампусе ў 11 студэнцкіх дамах, дзе іх падтрымліваюць кіраўнік дома і дарадцы.

UWC CSC можа размяшчаць студэнтаў у прыёмных сем’ях падчас доўгіх канікул і дапамагаць з варыянтамі на зімовыя вакацыі.

Медыцынскае забеспячэнне:
  • Шэсць штатных медсясцёр
  • Медыцынскі цэнтр
  • Чатыры кансультанты па сацыяльным і эмацыйным дабрабыце
  • Дамовы аб супрацы з мясцовымі і рэгіянальнымі бальніцамі.
Акадэмічны і эмацыйны дабрабыт

Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыйны дабрабыт студэнтаў праз:

  • Працу студэнтаў з настаўнікам, які аказвае кансультацыі і падтрымку сваёй группе
  • Загадчыка інтэрнатаў і дырэктара па дабрабыце студэнтаў
  • Праграму дабрабыту (сон, харчаванне, фізічныя практыкаванні, навыкі вучобы) для студэнтаў першага курса
  • Два дарадцы па паступленні ва ўніверсітэт
  • Кваліфікаваныя студэнты-аднагодкі ў групах падтрымкі студэнтаў

Ты можаш падаць заяўку ў UWC CSC праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці UWC Global Selection Programme.

Secret Link