UWC Atlantic

381 студэнтаў | 15-19 гадоў

Вэйл-оф-Гламорган, Велікабрытанія

1962

Banner imageBanner imageBanner image

UWC Atlantic адкрыў свае дзверы ў 1962 годзе і з’яўляецца школай-заснавальніцай руху  UWC. Каледж быў створаны для садзейнічання міжнароднаму ўзаемаразуменню праз адукацыю. Да сённяшняга дня школа працягвае супрацоўнічаць з Міжнародным бакалаўрыятам (IB), каб заставацца лідарам у галіне адукацыйных інавацый. Яна дае магчымасць маладым людзям вучыцца праз абмен вопытам, каб стаць здольнымі рабіць пазітыўныя змены.

Тры ўнікальныя рысы
  • Інаватары – UWC Atlantic гэта першая ўстанова, якая прапанавала наватарскую навучальную праграму Шлях сістэмнай трансфармацыі (Systems Transformation Pathway), распрацаваную сумесна з IB. Гэтая інавацыйная праграма дае студэнтам міждысцыплінарныя навыкі для вырашэння глабальных праблем, у адпаведнасці з місіяй UWC Atlantic па трансфармацыйнай адукацыі.
  • Гістарычная спадчына – кампус UWC Atlantic займае амаль 50 гектараў уражвае сваім хараством. Размешчаны паблізу замка Св. Даната XII стагоддзя, ён прапануе ўнікальнае навучальнае асяроддзе побач з лесам, фермай і ўзбярэжжам. Гэта таксама месца вынаходніцтва выратавальнай надзіманай шлюпкі з цвёрдым корпусам (RIB).
  • Свядомая разнастайнасць – Наша прадумана разнастайная і дынамічная супольнасць студэнтаў з усяго свету спрыяе акадэмічным дасягненням і выхоўвае інфармаваных, праактыўных, глабальных грамадзян.

UWC Atlantic прапануе два розныя двухгадовыя адукацыйныя шляхі для студэнтаў ва ўзросце 15-19 гадоў: праграму Міжнароднага бакалаўрыяту і праграму Шляху Сістэмнай Трансфармацыі, інавацыйную альтэрнатыву традыцыйнай праграме IB.

Сярэдні памер класа: 13 студэнтаў

Праграма Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP)

Most students follow the International Baccalaureate Diploma Programme (IBDP), which is made up of three core components and six subject groups.

Асноўныя кампаненты
  • Тэорыя ведаў: Студэнты разважаюць пра прыроду ведаў і пра тое, як мы ўсведамляем тое, што ведаем.
  • Доўгае эсэ: незалежнае, самастойнае даследаванне, вынікам якога з’яўляецца праца аб’ёмам у 4000 слоў.
  • Творчасць, актыўнасць, валанцёрства (CAS): Студэнты прымаюць удзел у шэрагу пазакласных актыўнасцей і рэалізуюць прынамсі адзін праект.
Прадметы
  • Мовазнаўства і літаратура: англійская мова і літаратура, іспанская літаратура, самастойна вывучаныя мовы
  • Вывучэнне мовы: англійская B, французская B, іспанская B
  • Асоба і грамадства: эканоміка, геаграфія, гісторыя, сацыяльная і культурная антрапалогія, глабальная палітыка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Прыродазнаўчыя навукі: біялогія, хімія, фізіка, сістэмы і грамадствы навакольнага асяроддзя
  • Матэматыка: матэматыка — аналіз і падыходы (AA), матэматыка — прыкладанні і інтэрпрэтацыя (AI)
  • Мастацтвы: выяўленчае мастацтва, музыка
Шлях сістэмнай трансфармацыі (STP)

З 2023 года UWC Atlantic прапануе альтэрнатыўную пілотную адукацыйную праграму ў партнёрстве з Міжнародным бакалаўрыятам пад назвай «Шлях Сістэмнай Трансфармацыі».

Гэты курс дае студэнтам навыкі, падыходы і здольнасці, неабходныя для вырашэння складаных і ўзаемазалежных сістэмных праблем. Ён у аснове сваёй арыентаваны на дзеянне і замяняе пісьмовыя экзамены і навучанне ў класе адпаведнай, амбіцыйнай, неабходнай працай у складаных кантэкстах з сапраўднага жыцця. Спецыяльна распрацаваная праграма надае ўвагу трансфармацыйным зменам, сістэмнаму лідарству і справядлівай будучыні на базе асноўнай праграмы IBDP. Затым студэнты прымяняюць атрыманыя веды, паглыбляючыся ў сферы дзейнасці, найбольш значныя для іх асабіста, напрыклад біяразнастайнасць, энергетыка, харчаванне ці міграцыя. Гэты курс дае студэнтам магчымасць пайсці далей за лячэнне сімптомаў, і спрыяць трансфармацыйным зменам на сістэмным узроўні.

Больш інфармацыі на

https://www.uwcatlantic.org/learning/academic/systems-transformation-pathway

Пазакласныя заняткі

Усе студэнты UWC праходзяць праграму пазакласных заняткаў пад назвай «Творчасць, актыўнасць, валанцёрства» (CAS) — неад’емную частку праграмы навучання IB. Студэнты атрымліваюць магчымасць выбраць заняткі ў сферы фізічнай, творчай і грамадска-карыснай дзейнасці.

Фізічныя актыўнасці

Бадмінтон

Баскетбол

Балет

Футбол

Будаўніцтва лодак і маторных лодак

Бокс

Флутбол

Рэгбі

Тэніс

Валейбол

Клуб ратавальнікаў

Урокі плавання

Ёга

Зумба

Вяслярства

Спорт і фітнес на свежым паветры

Творчая дзейнасць

Amnesty International

Мадэль ААН

Кераміка

Экалагічныя рамёствы

Лічбавая фатаграфія

Графіка

Музыка

Жывапіс

Драма

INK (школьная газета)

Выпускны альбом

Venture For All

Flash  (школьная фатаграфія)

Міжнародная выстава

Гітарны клуб

Праграмаванне

Аркестр

Хор каледжа

Кулінарны клуб

Сусветныя навіны

Girl-up

LASS  (Дагляд за зямлёй і морам)

Croeso Llantwit

Праект Lighthouse

Сацыяльнае валанцёрства

Музыка: тэрапія для пацыентаў з дэменцыяй

Праграма для бежанцаў у Кардыфе

Наведванне дамоў састарэлых

Камп’ютэрны клуб для пажылых людзей

Падтрымка мясцовых пачатковых школаў

Догляд за кампусам (садоўніцтва і будаўнічыя праекты)

Устойлівыя тэхналогіі

Авечкагадоўля

Догляд за асламі

Абмен рэчамі

Праца на кухні

Заняткі па плаванню для мясцовых дзяцей

Праграма на адкрытым паветры (ALP) – заняткі для мясцовых школьнікаў

Грамадзянская актыўнасць (для мясцовай моладзі ў кампусе)

Праграма глабальнай адукацыі (для мясцовых дзяцей у кампусе)

Моўныя дарадцы

Група падтрымкі аднагодкаў

Роварная праграма

Сябар па актыўнасцях (сяброўства з людзьмі з дэменцыяй)

Даліны (падтрыманне пешых сцежак па ўсёй сельскай мясцовасці)

Офіс развіцця

Дагляд за курамі

ух за жыццё (тайцзы для мясцовых жыхароў у кампусе)

У кампусе ёсць мастацкі цэнтр, дзе праводзяцца студэнцкія пастаноўкі, сустрэчы з грамадскасцю і паказы фільмаў. У гістарычным замку ёсць бібліятэка і сталовая ў гатычным стылі. Пасярод леса і недалёка ад берага мора, студэнты таксама маюць права валанцёрыць у Нацыянальнай службе берагавой аховы, якая дапамагае ў ратаванні жыцця ў моры.

Медыцынскі цэнтр

Тэатральная сцэна

Адкрыты басейн

Крыты басейн

Баскетбольныя пляцоўкі

Тэнісныя корты

Мастацкі цэнтр

Музычная студыя

Футбольнае поле

Бібліятэка

Спартзала з трэнажорнай залай і танцавальнай студыяй

Шматканфесійны малітоўны пакой

Англіканская капліца

Скаладром

Жыллё для студэнтаў:

На кампусе ёсць восем студэнцкіх рэзідэнцый. Як правіла, хлопчыкі і дзяўчынкі размяшчаюцца асобна на розных паверхах/крылах. Большасць студэнтаў жывуць у пакоях па чатыры чалавекі, звычайна розных нацыянальнасцяў і культур. Ва ўсіх дамах ёсць агульны пакой, кухня і ціхі пакой для навучання з кампутарам і доступам да Wi-Fi.

Медыцынскае забеспячэнне:
  • Медыцынскі цэнтр працуе сем дзён на тыдзень і ўкамплектаваны двума штатнымі медсёстрамі і псіхалагічным кансультантам
  • Мясцовыя лекары (тэрапеўты) працуюць у кампусе два разы на тыдзень
  • Кругласуткавае дзяжурства вядзе наша каманда выхавацеляў і начны персанал.
  • Мясцовыя бальніцы знаходзяцца ў 30 і 45 хвілінах язды.
Акадэмічны і эмацыянальны дабрабыт:

Школа падтрымлівае акадэмічны і эмацыянальны дабрабыт вучняў праз:

  • Клінічнага псіхолага, які кіруе камандай па здароўі і дабрабыце ў кампусе
  • Трох кансультантаў, якія прапануюць сацыяльна-эмацыйную падтрымку праз індывідуальныя прыёмы
  • “Бацькоў” рэзідэнцый, якія падтрымліваюць студэнтаў ва ўсіх аспектаў жыцця
  • Штотыднёвыя сустрэчы з асабістымі ментарамі для падтрымкі акадэмічнага, сацыяльнага і эмацыянальнага дабрабыту
  • Рэгулярныя сустрэчы ментараў з аднаго дома з “бацькамі” рэзідэнцый каб разам аказваць падтрымку вучням у інтэрнаце
  • Ментараў, якія жывуць на кампусе, і стала адсочваюць дабрабыт студэнтаў

Ты можаш падаць заяўку ў UWC Atlantic праз нацыянальны камітэт UWC Беларусь ці праз UWC Global Selection Programme.

Filter

Прабачце!

Прабачце! Кароткатэрміновых курсаў не знойдзена.

Secret Link