Патрабаванні для адборуUWC logo

Патрабаванні для адбору

Мы шукаем матываваных і захопленых маладых людзей, гатовых стаць часткай разнастайнага і дынамічнага адукацыйнага асяроддзя.

Каб падаць заяўку праз Нацыянальны камітэт UWC Беларусь, вы павінны адпавядаць наступным крытэрам:

1. Узроставыя патрабаванні

Кандыдаты павінны быць народжаныя паміж 1 ліпеня 2008 года і 31 жніўня 2010 года. Гэта звычайна адпавядае ўзросту навучэнцаў, якія пераходзяць у апошнія два класы сярэдняй школы.

Крытэрі ўзросту для ўдзелу ў праграме дыплома IB у UWC:

*Падыходзяць даты нараджэння, выдзеленыя тоўстым блакітным шрыфтам.

200820092010
СтудзеньСтудзеньСтудзень
ЛютыЛютыЛюты
СакавікСакавікСакавік
КрасавікКрасавікКрасавік
МайМайМай
ЧэрвеньЧэрвеньЧэрвень
ЛіпеньЛіпеньЛіпень
ЖнівеньЖнівеньЖнівень
ВерасеньВерасеньВерасень
КастрычнікКастрычнікКастрычнік
ЛістападЛістападЛістапад
СнежаньСнежаньСнежань
2. Адукацыйны ўзровень

Кандыдаты павінны зараз навучацца ў 10 або 11 класе сярэдняй школы (альбо аналагічным узроўні). Мы таксама разглядаем студэнтаў прафесійных каледжаў на 1-м або 2-м курсе, а таксама тых, хто знаходзіцца ў акадэмічным перапынку (gap year).

Мы не прымаем заяўкі ад вучняў 9 класа і ніжэй.

Навучанне ў каледжах UWC вельмі інтэнсіўнае — як акадэмічна, так і па-за межамі класа. Таму мы ацэньваем кандыдатаў з улікам іх ранейшых дасягненняў, але таксама высока цэнім іх прыхільнасць да навучання ў шырокім сэнсе.

3. Грамадзянства і месца жыхарства

Кандыдаты, якія падаюць заяўку праз UWC Беларусь, павінны:

Жыць у Беларусі неабавязкова. Мы вітаем заяўкі ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары — незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца.

Калі вы не ўпэўнены, ці варта падаваць заяўку праз іншы нацыянальны камітэт UWC, калі ласка, звяжыцеся з намі для ўдакладнення.

4. Асабістыя якасці і каштоўнасці

UWC шукае студэнтаў, якія не толькі маюць добрыя акадэмічныя вынікі, але і птыртрымліваюцца асноўных каштоўнасцей руху:

Ідэальны/ая кандыдат(ка) зможа прадэманстраваць стойкасць, адаптыўнасць і жаданне рабіць станоўчы ўплыў у сваім асяроддзі. Ён/яна будзе гатовы/ая годна прадстаўляць Беларусь у каледжы, весці складаныя дыялогі і станавіцца лідарам/кай у сваёй супольнасці.

5. Моўныя патрабаванні

Асноўная мова навучання ў школах і каледжах UWC — англійская. Ідэальныя веды не патрабуюцца, але вы павінны ўмець разумець іншых і выказвацца на прымальным узроўні.

Большасць фіналістаў валодаюць англійскай на ўзроўні B2 або вышэй, але кожны год мы маем фіналістаў з крыху ніжэйшым узроўнем, якія дэманструюць высокую матывацыю да паляпшэння валодання мовай. Звычайна яны атрымліваюць дадатковую моўную падтрымку ў каледжы і паспяхова навучаюцца ў UWC.

Не ўпэўнены, ці хапае вам моўных навыкаў? Рэкамендуем падавацца ўсё роўна! Вы можаце недаацэньваць сябе — і сам працэс адбору стане выдатнай практыкай англійскай мовы.

Гатовыя падаць заяўку?

Калі вы адпавядаеце крытэрам і захапляецеся магчымасцю навучання ў UWC — пачніце працэс падачы заяўкі!

Звярніце ўвагу: вы можаце падаць толькі адну заяўку ў год на навучанне ў UWC — нават калі вы маеце права падавацца праз некалькі нацыянальных камітэтаў.

Мы чакаем вашых заявак і з нецярпеннем гатовы суправаджаць вас на гэтым жыццязмяняльным шляху! Не адпавядаеце крытэрам? Зайдзіце на сайт UWC International, каб даведацца пра іншыя магчымасці паступлення.

Secret Link